
Сацыяльная структура грамадства. Сацыяльная структура
насельніцтва Беларусі ў пачатку XX ст. была разнастайнай і
даволі складанай. Гістарычныя, палітычныя абставіны, нацы-
янальныя фактары, якія ўздзейнічалі на фарміраванне струк-
туры грамадства, ускладнялі стварэнне адзінай і закончанай
яе схемы. 3 аднаго боку, існавалі даволі жорсткія саслоўныя
абмежаванні, а з другога, прамысловы рост, урбанізацыя,
змяненне адукацыйнага ўзроўню насельніцтва мянялі гра-
мадскі статус, лад мыслення і жыцця людзей. Таму ў бела-
рускім грамадстве можна вызначыць некалькі сацыяльных
груп насельніцтва: дваранства, буржуазія, інтэлігенцыя (чы-
ноўнікі, служачыя, настаўнікі, урачы, афіцэры і інш.), сялян-
ства і рабочыя.
У сацыяльнай структуры беларускага грамадства значная
роля адводзілася дваранству, якое было апорай дзяржаўнай
улады. У канцы XIX ст. у заходніх губернях налічвалася
205 тыс. дваран, спадчынных і асабістых. Па нацыянальнаму
складу спадчыннае дваранства ў асноўным было беларускім.
Паводле перапісу 1897 г. у 35 беларускіх паветах з 149 168 пато-
мных дваран 77 264 чалавек (51,8%) прызналі роднай бела-
рускую мову, 32,9% - польскую, 11,7% - рускую.
Большнасць асабістага дваранства на Беларусі было
рускімі - 50,8% (12 726 чалавек), 25,9% (6487 чалавек) -
беларусамі, 18,7% (4685 чалавек) - палякамі. Ва ўмовах бю-
ракратызацыі грамадства ўрад быў зацікаўлены ў папаў-
ненні кіруючага апарату дваранамі. Асабістае дваранства,
якое надавалася чыноўнікам, было сведчаннем іх палітычнай
надзейнасці, узроўню адукацыі, высокіх асабістых якасцей.
А для чыноўнікаў гэта быў стымул для сацыяльнай кар'еры.
У другой палове XIX ст. ў Беларусі колькасць дваранства
павяшчваецца. Але дваранства не было аднародным. Яно
падзялялася на магнагаў і шматлікую шляхгу. Прычым боль-
шасць шляхты была беззямельнай і малазямельнай. Здавала-
ся, што яна не вельмі адрознівалася ад сялянства, але сацы-
яльная арыенгацыя, псіхалагічныя ўстаноўкі стрымлівалі раз-
мыванне шляхты.
172