
ідэалогіі. У сярэдзіне 90-х гг. у Мінску арганізацыйна аформілі-
ся сацыял-дэмакратычныя групы. Я. Гурвіч, П. Берман вялі
прапаганду сярод яўрэйскіх рабочых чыгуначных майстэрань
і машынабудаўнічага завода. У другой палове 90-х гг. сацы-
ял-дэмакраты пераходзяць ад прапаганды ў гуртках да маса-
вай эканамічнай агітацыі сярод рабочых.
У красавіку 1896 г. віленскія сацыял-дэмакраты право-
дзяць устаноўчы з'езд і ствараюць Літоўскую сацыял-дэмак-
ратычную партыю. С. Трусевіч, які на з'езде прадстаўляў
арганізаваныя ім гурткі, пакінуў устаноўчы сход з-за адказу
дэлегатаў ад ідэі аб'яднання з расійскімі сацыял-дэмакратамі.
У маі 1896 г. С. Трусевіч стварыў Рабочы саюз Літвы. Гэты
саюз арганізаваў некалькі забастовак эканамічнага характа-
ру, маёўку. У лютым 1897 г. былі праведзены арышты кіраў-
нікоў арганізацыі.
Прадстаўнікі яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганіза-
цый у верасні 1897 г. стварылі Усеагульны яўрэйскі рабочы
саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд). У яго склад увайшлі
арганізацыі Вільні, Мінска, Варшавы, Віцебска, Беластока.
Бунд лічыў сябе адзіным прадстаўніком інтарэсаў яўрэйскага
пралетарыяту. Па-рознаму аднесліся сацыял-дэмакраты да
дзейнасці Бунда. Адны арганізацыі, як напрыклад, Брэсцкая}
уступілі ў саюз, другія (Гомельская, Мінская) - адмовіліся.
У хуткім часе на базе мінскай арганізацыі была створана
Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі. Яе ўзначалілі
Л. Радзівонава-Клячко, Р. Гершуні, А. Бонч-Асмалоўскі.
Мінская група, якая налічвала каля 60 чалавек, устанавіла
сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі ў Маскве, Пецярбур-
гу, Кіеве, Адэсе, Сімферопалі. Яны наладзілі ў Серабранцы
друкарню, у якой былі надрукаваны пракламацыі да вучнёў-
скай моладзі, першамайскія адозвы. Вясной 1900 г. у дру-
карні выдаецца брашура "Свабода". Яна мела праграмны
характар і абгрунтоўвала, з аднаго боку, неабходнасць так-
тыкі тэрору супраць урада, з другога - прапагандысцкую
дзейнасць сярод моладзі, інтэлігенцыі, рабочых, салдат шля-
хам стварэння кружкоў асветы, бібліятэк, выдання і распаў-
191