
Трокскім павеце налічвалася 58,1% літоўцаў. На другім па
колькасці месцы тут былі беларусы (15,7%).
У Віцебскай губерні пераважная большасць беларусаў пра-
жывала ў паветах - Дрысненскім (86,2)%, Веліжскім (85,7%),
Невельскім (84,0%), Гарадоцкім (83,6%), Лепельскім (82,0%),
Полацкім (73,1%). У Віцебскім павеце беларусаў было 51,1%,
яўрэяў - 22,3%, рускіх - 20,1%. У Себяжскім павеце беларус-
кае насельніцтва складала 47,1%.
У Люцынскім павеце пражывала латышоў - 64,2%, бела-
русаў - 20,5%. У Рэжыпкім павеце латышскае насельніцтва
складала 57,9%, беларускае - 5,4%. У Дзвінскім павеце латы-
шы мелі адносную большасць - 39%, беларусы - 13,8%.
У Гродзенскай губерні беларускае насельніцтва складала
ў Сакольскім павеце - 83,9%, Ваўкавыскім - 82,4%,
Слонімскім - 80%, Пружанскім - 75,5%, Гродзенскім - 65,8%.
Трэба адзначыць, што ў Кобрынскім і Брэсцкім паветах было
зафіксавана болынасць (79,5% і 64,3% адпаведна) украінцаў.
Гэтая акалічнасць звязана з тым, што жыхароў Палесся, мова
якіх набліжана да ўкраінскай, перапісчыкі аднеслі да ўкраін-
цаў. У Бельскім павеце 39,1% насельніцтва паказана ўкраінс-
кага, 34,8% - польскага. У Беластокскім павеце палякі скла-
далі 34,2%, яўрэі - 28,3%, беларусы - 26,1%.
Акрамя 5 беларускіх губерняў болын за 300 тыс. белару-
саў кампактна пражывала на сумежных тэрыторыях. У
Краснінскім павеце Смаленскай губерні беларускае насель-
ніцтва складала 90%, у Суражкім павеце Чарнігаўскай губерні -
70%, у Аўгустоўскім павеце Сувалкскай губерні - 32,5%.
Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася
тое, што болын за 90% беларусаў пражывала ў сельскай
мясцовасці і працавала на зямлі. У параўнанні з яўрэямі,
рускімі, палякамі, якія мелі сваю монарэлігію, беларусы былі
падзелены па веравызнанню на праваслаўных і католікаў.
Безумоўна, гэта не садзейнічала кансалідацыі беларускага
этнасу. Як праваслаўная царква, так і каталіцкі касцёл не
прызнавалі беларусаў як народ. Пасля скасавання уніі (1839) і
далучэння уніятаў да праваслаўнай царквы, колькасць пра-
170