
на-асветніцкую дзейнасць, фарміраванне палітычных сіл і
арганізацый. Гэты фактар, побач з адносна невысокімі
тэмпамі сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі Беларусі, стаў
прычынай больш позняга пераходу да наступнай фазы нацыя-
нальнай эмансіпацыі, звязанай з палітычнай агітацыяй.
Для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці вялікае зна-
чэнне мела дзейнасць збіральнікаў і даследчыкаў фальклору,
лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў. У другой палове XIX -
пачатку XX стст. з'явіліся грунтоўныя працы I. Насовіча,
М. Нікіфароўскага, Е. Раманава. Я. Карскага, М. Доўнар-
Запольскага і іншых, з выданнем якіх пачынаецца развіццё
навуковага беларусазнаўства.
Сур'ёзная нацыянальная агітацыя, звязаная з пашырэннем
нацыянальнай свядомасці ў больш шырокіх слаях насельніц-
тва, пачынаецца ў 80-х гг. XIX ст., а дакладней - з дзейнасці
народніцкай арганізацыі "Гоман" і выдання аднайменнага
гектаграфічнага часопіса (1884). У публікацыях на старонках
"Гомана" ("Лісты пра Беларусь", "Пасланне да землякоў-бе-
ларусаў") дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне самастойнасці,
асобнасці беларускага этнасу, асэнсаванне складанасці
гістарычнага шляху і цяжкасці яго нацыянальнай
кансалідацыі. Дачыненне да выдання "Гомана" мелі студэнты
ураджэнцы Беларусі А. Марчанка, X. Ратнер і інш.
Фундаментам ідэалогіі беларускага вызваленчага руху
стала публіцыстыка Ф. Багушэвіча. У прадмове да зборніка
"Дудка беларуская", а таксама ў іншых творах ім дадзена
гісторыка-філасофскае і мастацкае асэнсаванне лёсу бела-
рускага народа, падкрэслена пераемнасць багатых дзяржаў-
на-палітычных і культурных традыцый Вялікага княства
Літоўскага з сучаснымі задачамі сацыяльнага і палітычнага
вызвалення і культурнага адраджэння беларускага народа.
На пачатку 90-х гадоў XIX ст. у Маскве і Пецярбургу
дзейнічалі арганізацыі беларускага студэнцтва пад
кіраўніцтвам А. Гурыновіча, М. Абрамовіча і інш. Вялікую
ролю адыгралі літаратурна-грамадская дзейнасць К. Каган-
ца, А. Абуховіча, краязнаўча-збіральніцкая праца Б. Эпімах-
156