стаўных ніжэйшых вайсковых чыноў, дзяцей і жонак салдат і
кантаністаў. Асноўная маса іх жыла ў сельскай мясцовасці,
займалася земляробствам, промысламі.
У другой палове XIX ст. саслоўныя перагародкі захоўва-
юцца. Гэтаму спрыяла ўрадавая палітыка, а таксама трады-
цыйная грамадская свядомасць людзей. Аднак пад уплывам
развіцця буржуазных адносін саслоўныя межы расплываліся.
Фармальнымі яны станавіліся ў першую чаргу ў эканамічных
адносінах. Утвараліся новыя сацыяльна-прафесійныя групы,
якія ўключалі прадстаўнікоў розных саслоўяў. Сімптаматыч-
ным пацвярджэннем адзначанага працэсу стаў закон 1898 г.,
які зацвярджаў Палажэнне аб дзяржаўным прамысловым па-
датку. Паводле яго неабавязкова было запісвацца ў купецкае
саслоўе.
Паводле матэрыялаў перапісу насельніцтва 1897 г. саслоў-
ны склад жыхароў пяці беларускіх губерняў выглядаў на-
ступным чынам: дварансгва складала 2,4% насельніцтва, ду-
хавенства - 0,3%, пачэсныя грамадзяне - 0,2%, купцы -
0,22%, мяшчане - 20,9%, сяляне - 75,3%. Удзельная вага роз-
ных саслоўных груп за 60 90-я гг. XIX ст. змянілася нязнач-
на, можна заўважыць толькі тэндэнцыю росту гарадскіх ка-
тэгорый насельніцтва.
Змены ў сацыяльнай структуры беларускага грамадства
адлюстроўваюцца ў яго занятках. Паводле перапісу 1897 г.,
сярод жыхароў Беларусі 8,15% былі заняты ў прамысловасці
(тут улічаны і прадпрымальнікі, і інжынерна-тэхнічныя ра-
ботнікі, і рабочыя); 4,9% у сферы гандлю; 3,5% - прыватнай
службай, прыслуга, падзёншчыкі; 1,7% - на транспарце і ў
сувязі; 1,15% - ранцье; 1,15% - ваеннаслужачыя; 0,6% - чы-
ноўнікі; 0,01% - прадстаўнікі вольных прафесій (вучэбная і
выхаваўчая дзейнасць, урачэбная
і санітарная праца, работа ў
сферы навукі, літаратуры і мастацтва, нрыватная юрыдычная
практыка); 0,05% - пенсіянеры; 0,04 % - духавенства і 75,1% -
сельскагаспадарчае насельніцтва. Да канца XIX ст. у Бела-
РУсі склаўся даволі шматлікі слой людзей, якія былі заняты ў
прамысловасці, гандлі, прыватнай службай і г. д.
135