
павядаў 3 галасам гараджан, 15 галасам сялян і 45 галасам
рабочых. Выбары былі многаступеннымі: двухступеннымі для
землеўласнікаў і гарадскіх гаспадароў, трохступеннымі для
рабочых і чатырохступеннымі для сялян. Не мелі права голасу
жанчыны, ваенныя, чыны паліцыі, моладзь ва ўзросце да
25 гадоў. Існавалі і многія іншыя абмежаванні. Напрыклад, па
рабочай курыі выбарчае права мелі рабочыя прадпрыемстваў,
дзе рабочых мужчын ва ўзросце 25 гадоў было больш за
50 чалавек. Прадпрыемствы з колькасцю рабочых ад 50 да
100 чалавек выбіралі аднаго паўнамоцнага прадстаўніка. На
буйных прадпрыемствах адзін прадстаўнік выбіраўся ад кож-
най тысячы працаўнікоў. Упаўнаважаныя ад прадпрыемстваў
на гарадскіх альбо губернскіх з'ездах выбіралі выбаршчыкаў,
якія потым на сходах выбаршчыкаў выбіралі дэпутатаў Думы.
Не ўдзельнічалі ў выбарах дапаможныя рабочыя, рамеснікі.
Існуючыя абмежаванні прывялі да таго, што ў Мінскай гу-
берні, напрыклад, выбарчае права мелі 31 прадпрыемства з
колькасцю рабочых 5794, у той час як пад надзорам фабрыч-
най інспекцыі было 8500 рабочых. Акрамя таго, у рамесных
майстэрнях працавалі 18 тыс. чалавек.
У сувязі з выбарамі ў Думу разгарнулася барацьба розных
палітычных партый, груповак за галасы выбаршчыкаў. Да-
волі арганізавана на выбарах выступіла буржуазія. Яшчэ ў
кастрычніку 1905 г. прадстаўнікі інтэлігенцыі, сярэдняя гарад-
ская буржуазія, часткова ліберальныя памешчыкі стварылі
Канстытуцыйна-дэмакратычную партыю. Кадэты выступілі
супраць неабмежаванай самадзяржаўнай улады, патрабавалі
увядзення ўсеагульнага выбарчага права, дэмакратычных сва-
бод, адказнага перад парламентам урада і г. д. У перыяд
выбарчай кампаніі арганізацыі кадэтаў былі створаны ў Го-
мелі, Магілёве, Пінску. Абмежаванні, якія існавалі на Беларусі
Для дзейнасці апазіцыйных партый, прымусілі кадэтаў пайсці
на заключэнне розных выбарчых блокаў. У Мінскай губерні,
папрыклад, быў створаны Прагрэсіўны блок, у склад якога
Увашнлі кадэты, перадвыбарчы камітэт землеўладальнікаў,
прадстаўнікі некаторых польскіх і літоўскіх палітычных сіл. У
205