русі і сярод бежанцаў-беларусаў дзейнічала каля 26 налітыч-
ных партый і арганізацый. У іх ліку 14 беларускіх нацыяналь-
ных партый, якія з пэўнай доляй умоўнасці можна падзяліць на
кансерватыўна-клерыкальныя, ліберальна-дэмакратычныя, рэ-
валюцыйна-дэмакратычныя і сацыялістычныя накірункі.
Кансерватыўныя, памешчыцка-клерыкальныя партыі і арга-
нізацыі Беларускі саюз зямельных уласнікаў, Саюз беларуска-
га праваслаўнага духавенства, Заходне-Рускае таварыства ў
Петраградзе з'яўляліся выразнікамі інтарэсаў буйных і сярэдніх
землеўласнікаў, праваслаўнага духавенства і вышэйшага чы-
ноўніцтва. Асновай ідэалогіі гэтага тыпу арганізацый быў так
званы "заходнерусізм", паводле якога беларусы лічыліся не са-
мастойным этнасам, а адгалінаваннем рускага народа.
Партыі ліберальна-дэмакратычнага накірунку - Беларускі
народны саюз, Магілёўскі беларускі нацыянальны камітэт, Го-
мельскі саюз беларускай дэмакратыі, Віцебскі саюз беларус-
кага народа, Аршанскі беларускі народны камітэт, Беларуская
партыя народных сацыялістаў, Беларуская хрысціянская дэ-
макратыя, Беларуская партыя аўтанамістаў - адлюстроўвалі
інтарэсы галоўным чынам заможных слаёў беларускага гра-
мадства, духавенства, чыноўніцтва, сярэдняй і дробнай буржу-
азіі і беларускай інтэлігенцыі. Іх нацыянальныя праграмы выз-
началіся супярэчлівасцю і непаслядоўнасцю, зыходзілі з ідэі
адміністрацыйна-гаспадарчай самастойнасці ў межах Ра-
сійскай дзяржавы і ідэалогіі "заходнерусізму". Вырашэнне аг-
рарнага пытання яны адкладвалі да Устаноўчага сходу.
Больш дэмакратычных поглядаў у нацыянальным пытанні
прытрымлівалася БХД, заснавальнікамі якой былі беларускія
ксяндзы Ф. Абрантовіч, А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, К. Сваяк
(К. Стаповіч) і інш. У рэзалюцыі першага з'езда БХД (май
1917 г.) вылучалася патрабаванне "шырокай аўтаноміі Бела-
русі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспубліцы", наву-
чанне ў школах на беларускай мове і паступовы пераход на
беларускую мову ў набажэнствах.
Такое ж палажэнне змяшчаў праект праграмы БПНС, у
склад якой уваходзіла група памешчыкаў на чале з дэпута-
267