лякую апору. Усе без спагады глядзелі на тое, як над Часо-
вым урадам збіраюцца "бальшавіцкія хмары".
У гэтай сітуацыі ў ЦК РСДРП(б) перамог пункт погляду
У. Леніна на неадкладную падрыхтоўку ўзброенага паў-
стання. Напярэдадні штурму Зімняга палаца, позна веча-
рам 24 кастрычніка, Ленін у суправаджэнні сувязнога
Э. Рах'я прыйшоў у Смольны, каб непасрэдна кіраваць
узброеным паўстаннем.
Вечарам 25 кастрычніка пачаў работу II Усерасійскі з'езд
Саветаў, на якім прысутнічала 649 дэлегатаў, з іх 390 - баль-
шавікі. У яго рабоце прынялі ўдзел дэлегаты Беларусі і Заход-
няга фронту: 24 бальшавікі, 6 левых эсэраў, 3 сацыял-дэмакра-
ты-інтэрнацыяналісты, 5 меншавікоў, 10 эсэраў і 3 беспартый-
ныя. З'езд адкрыў выконваючы абавязкі старшыні Прэзідыума
Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта меншавік
Ф. Дан. Пасля таго як меншавікі і правыя эсэры пакінулі залу
з'езда, усялякая магчымасць стварыць кааліцыйны савецкі
ўрад, што вызначылася ў пачатку работы з'езда, была страча-
на. Адыход развязаў рукі бальшавікам, ачысціў для іх поле
палітычнай барацьбы. Аб гэтым недвухсэнсава сведчыла выс-
тупленне старшыні Петраградскага савета Л. Троцкага. "Паў-
станне народных мас, - сказаў ён, - не патрабуе апраўдання.
Тое, што адбылося, - гэта паўстанне, а не загавор... Народный
масы ішлі пад нашым сцягам, і наша паўстанне перамагло. I
зараз нам прапаноўваюць: адмоўцеся ад вашай перамогі,
ідзіце на ўступкі, заключыце дамоўленасць. 3 кім?.. Тым, хто
адсюль пайшоў і хто выступае з прапановамі, мы павінны
сказаць: вы - жалобныя адзінкі, вы банкроты, ваша роля сыг-
рана, і адпраўляйцеся туды, дзе вам ад гэтага часу належыць
быць: у смеццевы кошык гісторыі". Вечарам 26 кастрычніка
былі прыняты важнейшыя дакументы: Дэкрэт аб зямлі, Дэкрэт
аб міры, пастанова аб адмене смяротнай кары, рэзалюцыя
супраць пагромнага руху, Дэкрэт аб утварэнні бальшавіцкага
ўрада Савета народных камісараў.
Мінск а трымаў вестку аб узброеным паўстанні ў Пет-
раградзе апоўдні 25 кастрычніка. Як толькі стала вядома аб
275