У Вільні працавала Беларускае навуковае таварыства
(БНТ). У вытокаў гэтай установы былі дзеячы нацыянальна-
га адраджэння В. Ластоўскі, Іван і Антон Луцкевічы. Члены
БНТ займаліся распрацоўкай беларускай навуковай
тэрміналогіі, перакладам на беларускую мову педагагічнай, ма-
стацкай літаратуры, выступалі з дакладамі і паведамленнямі па
гісторыі, літаратуры, фальклору і этнаграфіі Беларусі.
Пры таварыстве ў 1921 г. быў адкрыты Віленскі
беларускі гісторыка-этнаграфічны музей імя Івана
Луцкевіча. На працягу свайго існавання фонды музея
істотна папаўняліся. 3 археалагічных знаходак тут былі ка-
менныя сякеры, пярсцёнкі з пячаткамі полацкіх князёў Усяс-
лава і Барыса, пячатка Міндоўга і іншыя матэрыялы з рас-
конак 18 беларускіх паветаў. У музеі была цікавая калек-
цыя манет, медных крыжоў XI ст., старадаўняй зброі,
калекцыі кніг і грамат. Сярод апошніх былі такія каштоў-
ныя экспанаты, як Наваградскае Евангелле XIV ст.,
ілюстраванае Жухавіцкае Евангелле XIV ст., рукапісныя
кнігі XVI ст., Аль-Кітаб, шэраг іншых грамат вялікіх князёў
літоўскіх, каралёў Рэчы Паспалітай, частка пражскага вы-
дання Бібліі Ф. Скарыны, Статут ВКЛ 1588 г. з друкарні
Мамонічаў і іншыя каштоўныя экспанаты. Бібліятэка музея
налічвала больш за 14 тыс. тамоў. Пры музеі існаваў бага-
ты беларускі архіў. Музей шмат зрабіў у справе
папулярызацыі культурна-гістарычнай спадчыны. У чэрвені
1945 г. як адзінае цэлае музей быў ліквідаваны, калекцыі
падзелены паміж шэрагам музеяў, архіваў і бібліятэк.
Да актывістаў БНТ належаў грамадска-палітычны дзеяч,
гісторык і публіцыст Ад. Станкевіч. Яго намаганнямі была
створана ў Вільні беларуская друкарня імя Ф. Скарыны. Ня-
поўны спіс выдадзеных у ёй кніг складаў больш 146 назваў.
Ад. Станкевіч унёс пэўны ўклад у грамадскую думку Заход-
няй Беларусі. З'явіліся яго працы "Да гісторыі беларускага
палітычнага вызвалення" (Вільня, 1934) і "Хрысціянства і бе-
ларускі народ. Спробы сінтэзы" (Вільня, 1940). У іх паказана
месца беларускага народа, яго дзяржаўнасці і культуры ў
407