як самастойная Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя. На
чале яе стаялі вядомыя ў той час дзеячы нацыянальна-выз-
валенчага руху: удзельнік слуцкага паўсгання публіцыст I. Лагі-
новіч, паэт і публіцыст Л. Родзевіч, грамадскі дзеяч А. Кан-
чэўскі, удзельнік грамадзянскай вайны А. Капуцкі. Яе
кіраўнікі ставілі задачу арганізацыі ўзброенага паўстання ў
Заходняй Беларусі і яе ўз'яднання з БССР. У сваіх тэарэтыч-
ных поглядах зыходзілі з канцэпцыі безбуржуазнасці бела-
рускага грамадства і самабытнага шляху развіцця рэвалю-
цыі ў Беларусі. Нацыянальнае вызваленне Беларусі, на іх
думку, аўтаматычна прывядзе і да сацыяльнага. Праз свой
часопіс "Наш сцяг", які неаднаразова закрывалі польскія ўла-
ды, таму ён выходзіў пад рознымі назвамі, прапагандавалі
ідэю стварэння рабоча-сялянскага ўрада, патрабавалі канфіс-
кацыі памешчыцкай зямлі і перадачы яе без выкупу ся-
лянам, 8-гадзіннага рабочага дня. Гэта паступова збліжала
яе ідэйна з падпольнымі камуністычнымі арганізацыямі краю.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя абапіралася,
галоўным чынам, на беларускую інтэлігенцыю. Уплыў
партыі на беларускае сялянства быў нязначны. Ва ўмовах
польскай акупацыі партыя не змагла выпрацаваць пасля-
доўную лінію ў нацыянальна-вызваленчым руху. Выступала
як палітычная апазіцыя, імкнучыся парламенцкімі сродкамі
дабіцца ад польскіх уладаў культурна-нацыянальнай аўта-
номіі Заходняй Беларусі, адчужэння зямлі ў буйных паме-
шчыкаў і перадачы яе малазямельным сялянам, дэмакра-
тычных свабод. Будучыня краю бачылася ў мірным эвалю-
цыйным шляху развіцця беларускага грамадства, захаванні
дробнай сялянскай гаспадаркі, аб'яднанай у кааператывы і
гаспадарчыя саюзы. Паміж яе лідэрамі А. Луцкевічам, Б. Та-
рашкевічам, С. Рак-Міхайлоўскім - з аднаго боку, П. Алексю-
ком, Л. Дубяйкоўскім, А. Більдзюкевічам, Паўлюкевічам - з
другога, узніклі вострыя рознагалоссі з-за таго, што апошнія
з пералічаных адкрыта супрацоўнічалі з польскімі ўладамі.
П. Аляксюк у снежні 1921 г. арганізаваў з'езд так званых
прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні, для таго каб
418