лечных і дзіцячых тэатраў, якія раз у два гады праводзіць
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Побач з прызнанымі ў свеце творчымі калектывамі акадэ-
мічных тэатраў прафесійным майстэрствам вылучаюцца акцёр-
скія трупы Маладзёжнага тэатра, Тэатра кінаакцёра, тэатра-
лабараторыі «Вольная сцэна», тэатра «Дзея», Альтэрнатыўна-
га тэатра, Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Мала-
дзечне, тэатра-студыі «Абзац» і інш. Зараз у рэспубліцы дзей-
нічае 24 тэатры.
Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў
«Музычнае Палессе», «Музы Нясвіжа», Міжнародны фесты-
валь арганнай музыкі ў Полацку, «Мінская вясна», «Беларус-
кая сакавіца», беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і інш.
Асаблівай папулярнасцю карыстаецца міжнародны фестываль
«Славянскі базар у Віцебску».
У 90-х гг. развіваліся міжнародныя кантакты беларускіх
творчых калектываў. Паспяхова гастралявалі ў краінах Еўро-
пы розныя тэатральныя трупы.
У беларускай літаратуры 90-х гадоў прыкметна праявіліся
спробы адысці ад празмерна ідэалагізаванага мастацтва і ўзрас-
ла цікавасць да мінулых літаратурных эпох, мадэрнізму і пост-
мадэрнізму. Новае пакаленне літаратараў ахвотна выкарыс-
тоўвае ў сваёй творчасці разнастайныя жанравыя і стылёвыя
формы замежнай літаратуры, і не толькі еўрапейскай. Звычай-
ным стаў зварот пісьменнікаў да асэнсавання беларускай гісто-
рыі. У актыўны ўжытак увайшлі паўзабытыя або недаступныя
працы В. Ластоўскага, У. Ігнатоўскага, А. Цвікевіча, Я. Карс-
кага, М. Доўнар-Запольскага і інш.
Літаратура вызначылася велізарным попытам на новыя этыч-
ныя і эстэтычныя каштоўнасці. Павышанай увагай да сацы-
яльнага боку рэчаіснасці, імкненнем выкрываць маральныя
язвы грамадства вылучаюцца многія творы сучаснай тэматыкі.
Адкрыта заяўленая грамадзянская пазіцыя, высокае гумані-
стычнае гучанне характэрна для шматлікіх твораў I. Шамякі-
на, В. Быкава, Я. Брыля, П. Панчанкі, I. Пташнікава, А. Раза-
нава, А. Дударава, Я. Янішчыц і інш.
604