Такім чынам, абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Бела-
русь абумовіла пачатак прынцыпова новага этапа ў яе знеш-
непалітычнай і міжнароднай дзейнасці.
Паскарэнне гуманітарнага развіцця. Абвяшчэнне дзяржаў-
най незалежнасці Беларусі выклікала сапраўдны пераварот у
духоўным жыцці грамадства. Нацыянальная культура перас-
тала быць часткай агульнай культуры савецкага народа, у
выніку абставін яна самавызначылася як культура беларус-
кага народа і дзяржавы. Статус дзяржаўнай быў нададзены
беларускай мове, на ёй гаварылі ў парламенце, урадзе. Ідэямі
дзяржаўнасці насычаліся навука, мастацтва, іншыя сферы
інтэлектуальнай творчасці.
3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага раз-
віцця нацыянальнай адукацыі і культуры у 1991 г. былі прыня-
ты Закон аб адукацыі і Закон аб культуры, якімі былі гаранта-
ваны свабода творчай дзейнасці, стварэнне ўмоваў дзеля ўсе-
баковага развіцця асобы, задавальненне адукацыйных запат-
рабаванняў кожнага чалавека, плюралізм напрамкаў і стыляў,
абарона інтэлектуальнай уласнасці, гуманістычная накірава-
насць, арыентацыя на агульначалавечыя каштоўнасці.
Адукацыя. Эканамічны крызіс, які суправаджаў пераход-
ны перыяд, выразна адбіўся на сацыяльна-культурнай сфе-
ры. Так, бюджэтныя расходы Міністэрства культуры скла-
далі ўсяго 0,6-1% расходнай часткі дзяржаўнага бюджэту,
замест 3%, зафіксаваных у Законе аб культуры, а Міністэр-
ства адукацыі - 5,5-6,5%, (згодна Закона аб адукацыі -
10%). Кіраўніцтва краіны рабіла захады, каб падтрымаць
установы адукацыі і культуры, але сродкаў на гэта не заў-
сёды хапала. На нізкім узроўні знаходзілася аплата працы
творчай інтэлігенцыі, што прывяло да выезду за межы краі-
ны дзеячаў культуры і навукі.
Між тым, нягледзячы на гэта, у сферы адукацыі і культу-
ры адбылося шмат станоўчых перамен. Удалося ў асноўным
аднавіць былы ўзровень забяспечанасці дзяцей адпаведнага
ўзросту дашкольнымі ўстановамі. Калі ў 1994 г. дзіцячыя
сады і яслі наведвалі 58% дзяцей, то ўжо ў 2000 г. - 71%.
599