226
мадскіх адносін. Апісанне аднаго з самых старажытных і прымі-
тыўных правіл паводзін, з дапамогай якога забяспечвалася «кам-
пенсацыя» за пэўную каштоўнасць, знаходзім у А.Г. Проста: «Если
была убита собака, – піша А.Г. Прост, – то ее необходимо было
повесить за хвост так, чтобы она касалась носом земли, и сыпать
на нее пшеницу до тех пор, пока она не покроет собаку».
Па-трэцяе, права – гэта такая сістэма правіл паводзін, якая
патрабуе абавязковай знешняй фіксацыі, знешняга выражэння, «ма-
тэрыялізацыі». Гэта патрэбна дзеля таго, каб аднастайна, «раз і
назаўсёды» зафіксаваць у свядомасці людзей тыя суразмернасці,
«эквіваленты», якія былі выпрацаваны для рэгулявання пэўных гра-
мадскіх адносін, і надаць ім агульнаабавязковае значэнне, пад-
крэсліць іх непарушнасць. Прававыя нормы заўсёды фіксаваліся
на «матэрыяльных носьбітах», якія былі найбольш зручнымі ва ўмо-
вах існавання той ці іншай чалавечай супольнасці, – на папірусе,
гліне, дрэве, камені і г.д.
У 1901 годзе французская археалагічная экспедыцыя, якая вяла
раскопкі недалёка ад месца, дзе ў свой час знаходзіўся Старажыт-
ны Вавілон, знайшла базальтавы слуп, на якім былі запісаны клінапі-
сам законы цара Хамурапі, выдадзеныя ў XVIII ст. да Н.Х.
С.С. Аляксееў слушна падкрэслівае факт запісу законаў на базаль-
тавым слупе і заўважае: «Это не только имело судебно-ритуальное
(у столба совершалось правосудие) и не только напоминало всем о
существовании законов, но и возвеличивало законы, поддерживало
их нерушимость, возвышенность».
Пэўным выключэннем з адзначанай заканамернасці можна
лічыць паведамленне Плутарха аб тым, што законы спартанскага
цара Лікурга не былі пісанымі. Больш таго, Плутарх нават сцвяр-
джае, што Лікург забараніў мець пісаныя законы, таму што, на дум-
ку Лікурга, усё тое, што сапраўды патрэбна для шчасця і мараль-
нага ўдасканалення, павінна ўвайсці ў самыя норавы і лад жыцця,
каб застацца ў іх назаўсёды, зжыцца з імі.
Па-чацвёртае, права – гэта такая сістэма правілаў паводзін,
якая патрабуе абавязковай знешняй абароны з боку грамадства і
яго афіцыйнага прадстаўніка – дзяржавы. Справа ў тым, што рэгу-
лярны тавараабмен, які заснаваны на якаснай і колькаснай маё-
маснай няроўнасці, заўсёды суправаджаецца барацьбой інтарэсаў
пэўных уласнікаў адносна эквівалентнасці (суразмернасці) абмень-
ваемых каштоўнасцяў. I натуральным выглядае працэс абмену, пры
якім яго вынікамі не могуць быць задаволены ўсе ўласнікі абмень-
ваемых каштоўнасцяў. У такім разе для захавання выпрацаванага