знятая цудоўная феерыя «На Купалле», пабудаваная на народным
фальклоры, на легендзе пра пошукі кветкі шчасця ў купальскую ноч.
Знятая была і гістарычная п’еса «Кастусь Каліноўскі», якая паказвала
гераічную барацьбу беларусаў у 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся
Каліноўскага. Не абараніла твор і тое, што ў адпаведнасці з гістарычнай
рэальнасцю Кастусь Каліноўскі ў Вільні быў павешаны Мураўёвым.
Знялі са сцэны і п’есу «Машэка», пабудаваную на легендзе пра
заснаванне Магілёва. Дабраліся і да перасоўнага тэатра, якім кіраваў
народны артыст Уладыслаў Галубок. Замест блізкіх і зразумелых
шырокім сялянскім і рабочым масам драмаў з жыцця народа тэатру былі
навязаныя чужыя і незразумелыя перакладныя пастаноўкі [...]
«Беларускія музеі, у прыватнасці, Беларускі дзяржаўны музей і
цэлы шэраг краязнаўчых мясцовых музеяў, кіраўніцтва якіх апынулася
ў руках верхаводаў нацдэмакратызму, з’явілася „ўдзячным“ месцам,
адкуль шырокімі плынямі цякла атрута нацдэмакратызму» (Урывак з
кнігі “Этнаграфія, музейная справа”, напісаная кафедрай марксізма-
ленінізма Беларускай АН Л. Бабровічам, І. Шпілеўскім, М. Грынблатам
і А. Ляўданскім, 203) […] Асабліва музеі абвінавачваліся ў тым, што
яны не праводзілі антырэлігійнай працы, а, наадварот, збіралі ўсё
каштоўнае, што знаходзілі ў цэрквах, касцёлах, сінагогах, і захоўвалі
гэта з любоўю. У выніку такой прачуханкі змест музеяў зусім змяніўся.
Усё, што нагадвала нацыянальнае і беларускае, знікла з стэндаў. Яркія
нацыянальныя строі, адзенне, па-майстэрску вышытыя абрусы, рушнікі,
высокамастацкія тканыя вырабы ручной працы былі схаваныя.
Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт.
прадм. В.Скалабан. – Мн., 2000. – С. 54, 60-61
49. Мікола Ермаловіч
32
пра беларускую савецкую культуру.
Гутарка “Пра змест і форму”.
33
№11 (18), 12.03.1976 г. Менск.
Няма большай недарэчнасці , як вядомая формула , што сцвярджае:
“Наша культура з’яўляецца сацыялістычнай (раней казалі
“пралетарскай”) па зместу і нацыянальнай па форме”. Але яе бясконца
паўтаралі і прадаўжаюць паўтараць, што мы нават і перасталі заўважаць
яе бессэнсоўнасць.
Сапраўды, форма вызначаецца зместам, і таму нацыянальная форма
павінна выцякаць з нацыянальнага зместу, а не з якога-небудзь іншага.
Так яно было, ёсць і будзе. Любая культурная каштоўнасць заўсёды
з’яўляецца нацыянальнай і па зместу і па форме.
32
Ермаловіч Мікола (1921-2000) – беларускі гісторык і літаратуразнаўца, аўтар самвыдатаўскіх выданняў
50-х і 70-х гг.
33
Арыгінальны тэкст дакумента захоўваецца ў БДАМЛІМ, ф. 444, воп. 1, ад.з. 108, арк. 31.