Фатаграфавалі і збіралі калекцыі нацыянальнага адзення, строяў,
прадметаў хатняга ўжытку. Вывучалі мясцовую флору і фаўну, рабілі
захады да аховы тых відаў, што былі пад пагрозай знікнення (бабровых
стаянак). У некаторых месцах краязнаўцы выдалі свае працы (Гомель) і
з мясцовых экспанатаў стварылі музеі. Краязнаўцы працавалі
добраахвотна, грошай за гэта не атрымлівалі. […]
Беларусізацыя закранула і Чырвоную армію. 2-я дывізія ў Менску і
33-я ў Магілёве прыблізна ў 1927 г. былі перайменаваныя ў Беларускія
тэрытарыяльныя дывізіі. Гэтыя дзве дывізіі камплектаваліся выключна
беларусамі, меркавалася ў самы кароткі тэрмін каманду і навучанне
перавесці на беларускую мову. Для падрыхтоўкі афіцэрскага складу
палова навучэнцаў у Менскай афіцэрскай школе таксама
камплектавалася выключна беларусамі, і ўсё навучанне адбывалася па-
беларуску. У афіцэрскую школу падабралі спецыяльны штат
беларусазнаўцаў, якім кіраваў вопытны мовазнаўца Бараноўскі. Былі
перакладзены на беларускую мову ўсе вайсковыя статуты Чырвонай
арміі. Беларусізацыя гэтых дзвюх дывізій была раптоўна спыненая
пасля 1930 г. Беларусазнаўцаў з афіцэрскай вайсковай школы звольнілі,
а значную частку іх на чале з кіраўніком пазней і арыштавалі. Да 1932 г.
не засталося і знаку беларусізацыі дзвюх тэрытарыяльных дывізій. […]
Беларусізацыю частак Чырвонай арміі прызналі варожай дыверсійнай
працай.
Для ўмацавання савецкага апарату адзін час прапаноўваўся лозунг
аб правядзенні ў Беларусі «карэнізацыі». Сэнс карэнізацыі быў ў тым,
што савецкі апарат павінен укамплектоўвацца мясцовымі кадрамі,
незалежна ад нацыянальнасці. Меркавалася, што мясцовыя жыхары
краю, ведаючы мову, звычаі і побыт беларусаў, будуць бліжэй да
народа. Аднак гэтая кампанія не мела шырокага распаўсюджання, яе
паглынулі наступныя, больш шырокія. […]
Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі / Аўт.
прадм. В.Скалабан. – Мн., 2000. – С. 10-31
38. Аб карэнізацыі. З дыскусіі па нацыянальным пытанні на Х
з’ездзе КП(б)Б. Студзень 1927 г.
28
“Каранізацыю” КП(б)Б разумее як спрыянне таму, каб прадстаўнікі
ўсіх карэнных нацыянальнасцяў рэгіёну ўсё больш актыўна займалі
кіраўнічыя пасады [...]. “Каранізацыя” закранае выключна пытанні
падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў у БССР. Яе, аднак, не трэба, прыкладам,
блытаць з беларусізацыяй. Акрамя таго, гэтая лінія не мае на мэце
28
Упершыню тэкст прамовы друкаваўся ў выданні “Х Съезд Коммунистической партии (большевиков)
Белоруссии, 3-10 января 1927 г.: Стенографический отчёт”. (Менск, 1927). С. 32.