Гэтае захапленне дробнабуржуазнымі нацыянал-дэмакратычымі
ідэаламі прычынілася таму, што я і ў першыя гады Кастрычніцкай
рэвалюцыі не змог ад іх пазбавіцца ды ўразумець і ўсвядоміць усю веліч
і гістарычную немінучасць пралетарскай рэвалюцыі, якая адна несла
сапраўднае сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне працоўным былой
царскай Расіі, у тым ліку і Беларусі. [...]
Прасякнуты нацыянал-дэмакратычнай заразай, прышчэпленай мне
нашаніўскім перыядам маёй літаратурнай працы, калі я быў адным з
ідэолагаў буржуазна-дэмакратычнага "адраджэнцтва” і "незалежніцтва",
я і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі не адмежаваўся, як гэта належала,
ад акружаючага мяне нацыянал-дэмакратычнага асяродзішча, а быў
уцягнуты ім і прыняў самы блізкі ўдзел у контррэвалюцыйнай рабоце
віднейшых беларускіх нацыянал-дэмакратаў, якія на грунце
Канстытуцыі Савецкай улады, прыкрываючыся хлуслівай заслонай
фальшывых крывадушных дэкларацый і запэўніванняў, праводзілі свае
шкодніцкія нацыянал-дэмакратычныя ідэі на культурным фронце.
Працуючы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі, у Інбелкульце, БАН,
гэтых кіруючых штабах беларускага нацыянаі дэмакратызму, [...] я не
толькі ні разу не асудзіў іх, але, наадварот, маральна падтрымліваў і
дапамагаў іх рэалізацыі.
Але гэты этап пройдзен. Цяпер я бачу ўсю шкоднасць і гібельнасць
таго шляху, па якім памыкаліся беларускія нацыянал-дэмакраты
павярнуць ход гісторыі. Гіганцкімі крокамі ідзе культурнае і
эканамічнае будаўніцтва Беларусі. Краіна, быўшая ўвасабленнем
рабства, убоства і беспрасветнай цемры, ператвараецца ў краіну вольнай
працы. На месцы некалі гнілых дрыгвяністых балот вырастаюць
фабрыкі, заводы, электрастанцыі. На месцы ўбогіх сялянскіх палосак
красуюцца калгасныя нівы, навейшыя дасягненні аграноміі, тэхнікі і
пладатворнай калектыўнай працы. На месцы народнай цемры
вырастаюць безупынна ўсе новыя і новыя культурныя і навучальныя
ўстановы.
Будуецца сацыялізм.
[...] Парываючы сам катэгарычна і беспаваротна, ідэйна і
арганізацыйна з беларускім нацыянал-дэмакратызмам, як з нейкай
хваравітай зданню, якая палоніла мяне на працягу доўгіх год майго
свядомага жыцця, я шчыра жадаю, каб гэты мой горкі вопыт паслужыў
навукай для той часткі беларускай інтэлігенцыі, якая яшчэ не зусім
вызвалілася ад нацыянал-дэмакратычнага шалупіння, якая канчаткова
не прыйшла да пераканання, што толькі працуючы пад кіраўніцтвам
Камуністычнай партыі, гэтага авангарда рабочага класа, толькі аддаючы
свае сілы на сацыялістычнае будаўніцтва, яна не будзе адмецена
жыццём, як агідная памятка рабскага мінулага.