што я проста губляла прытомнасьць, млела, мяне трэсла. А яны ўсё
страляюць, выводзяць і страляюць. Засталіся два чалавекі. Вымаляюцца.
Яны ім рыдлёўкі ў рукі – засыпайце. Пазасыпалі. А тады яны і гэтых...
застрэлілі. Потым ужо самі ўзялі ў рукі рыдлёўкі і іх прысыпалі трохі".
[...] Як вечарам настраляюць, то на раніцы зямля дыхае. Бацька ня
раз бачыў, як зямля варушылася, настаяшча дыхала. Ён надта гэта ўсё
браў да сэрца і перажываў. Казаў: "Божа, што творыцца – зямля дыша.
Бывала, прыйдзе вечарам і кажа маме: маці, устань. Ты ж выйдзі,
паслухай, як людзі плачуць. Паслухай, як крычаць. Мама выйдзе – і мы,
дзеці, бяжым за ёй, і мы чуем тыя крыкі. Просяцца людзі: спасіце, за
што, я не павінна – калі жанчына; мужчына – за што мяне, я ні ў чым не
вінаваты, за што мяне, скажэце, хоць бы я ведаў віну, за што мяне? Дык,
ведаеце, і мы наплачамся разам. Мы думалі, што там мучылі іх".
(Дарэчы, тое, што людзі дапытваліся сваёй віны, сьведчыць, што іх
забівалі без суда. – 3. П.)
[...] Выскачыла я адтуль, паляцела ў жыта, заблудзілася,
наплакалася, дахаты не магла трапіць, нешта са мной сталася. Потым па
начах усхоплівалася, крычала. Колькі мяне мама пацягала па тых
бабках, знахарках. Я і цяпер, як успомню тое, мяне агортвае жах, дзікі
жах..." [...]
Пазьняк З. Шумяць над магілай сосны... / Курапаты: Арт., навук.
справаздача, фотаздымкі (З.Пазьняк, Я.Шмыгалёў, М.Крывальцэвіч,
А. Іоў). – Мн., 1994. – С. 38-41
68. Аб месцах масавых растрэлаў у Менску і Беларусі. З артыкула
гісторыка Ігара Кузняцова
45
.
На сённяшні дзень «курапацкая справа» налічвае больш за 15
тамоў, усе матэрыялы якіх пацвярджаюць версію пра расстрэлы мірных
грамадзян супрацоўнікамі НКУС. Але, нават калі дапусціць, што на
гэтым месцы немцы падчас вайны расстралялі некалькі сотняў мірных
жыхароў, пытанне аб злачынствах НКУС у Курапатах не здымаецца.
Тым больш, што падобныя прыклады ёсць: у парку ім. Чалюскінцаў да
вайны чыніў расстрэлы НКУС (на тым месцы ўстаноўлены памятны
знак), а падчас вайны на тым жа самым месцы людзей расстрэльвалі
фашысты.
Дагэтуль нам вядомыя далёка не ўсе месцы пахаванняў ахвяраў
савецкага тэрору. Масавыя расстрэлы былі ў раёне Лошыцы, расстрэлы
праводзіліся на Кальварыйскіх могілках (ноччу трупы закопвалі ў
існуючыя магілы). Яшчэ адно пахаванне, пра якое таксама мала вядома,
было выяўлена пры будаўніцтве станцыі метро «Пушкінская». Дзеля
45
Кузняцоў Ігар – беларускі гісторык, даследуе пытанні рэпрэсіўнай палітыкі савецкіх уладаў.