меры па прадухіленню ў далейшым прымянення зброі пры выпашэнні
канфліктных сітуацый [...]
Законы, пастановы і іншыя акты, прынятыя на трэцяй сесіі
Вярхоўнага Савета БССР дванаццатага склікання, 5 снеж. 1990 г. –
27 лют. 1991 г. – С. 167-168
173. Васіль Быкаў пра Дэклярацыю аб дзяржаўным суверэнітэце
БССР. 27 ліпеня 1997 года.
“Каб дакумэнты такога роду адпавядалі свайму наміналу, патрэбны
адпаведны палітычны ўзровень народнай сьвядомасьці, выразная
дэмакратычная воля яго кіраўніцтва. А якая тут воля, калі ў гэтай залі
Вярхоўнага Савету, які прымаў Дэклярацыю, выразна панаваў хаўтурны
настрой, бо ўсё гэта рабілася супраць волі большасьці” […]
Што ж датычыцца апазыцыі ў Вярхоўным Савеце, то я думаю, што
ў тых умовах, у той час менавіта апазыцыя Беларускага Народнага
Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай
сувэрэннасьці. Гэта яе заслуга. І чым далей, незалежна ад таго, чым гэта
скончыцца, незалежна ад лёсу Беларусі навогул, у гістарычным
вымярэньні гэта будзе вельмі значна, гэта будзе ацэнена празь вякі. […]
Быкаў на Свабодзе / Рэд. і ўклад. С.Навумчык. - Выд. 2-е, дап. –
Прага: Радыё “Свабодная Еўропа” / Радыё “Свабода”, 2005. – С. 83-84
174. Незалежнасць Беларусі – дэкларацыя альбо рэальнасць. З
артыкула народнага дэпутата БССР Уладзіміра Новіка.
[...] 19-21 жніўня [1993] у Маскве рэакцыйнымі коламі была
зробленая спроба дзяржаўнага перавароту. Кіраваў пераваротам, тады-ж
створаны, гэтак званы дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму стану –
ДКНС. У склад гэтага камітэту ўвайшлі: віцэ-прэзыдэнт СССР Г. Янаў,
старшыня КДБ СССР В. Кручкоў, прэм’ер-міністр СССР В. Паўлаў,
міністр унутраных спраў СССР Б. Пуго, міністр абароны СССР Д. Язаў,
старшыня Сялянскага Саюзу СССР В. Старадубцаў, першы намесьнік
старшыні Савету Абароны СССР О. Бакланаў, прэзыдэнт Асацыяцыі
Дзяржаўных Прадпрыемстваў і Аб'ектаў Прамысловасьці, Будаўніцтва,
Транспарту й Сувязі СССР А. Цізякоў. Ужо сам склад ДКНС даводзіць
аб тым. што на чале перавароту стаялі прадстаўнікі ваенна-
прамысловага камплексу й ЦК КПСС.
Але дзякуючы рашучым дзеяньням кіраўніцтва РСФСР ды моцнай
падтрымцы міжнароднай супольнасьці, пераварот быў падаўлены ўжо
на трэйці дзень. На вялікі жаль, кіраўніцтва Беларускай ССР, а менавіта
Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР на чале з старшынём М.
Дземянцеем ды Савет Міністраў БССР не выказалі сваёй рашучай