годнае жыцьцё на сваёй зямлі. Мы ня маем больш маральнага права
трываць засільле бяздушнага і хцівага да ўлады чынавенства,
ведамстваў, якім абыякавы лёс зямлі, лёс народу. Гэта празь іх мы маем
Чарнобыль з усімі яго жахлівымі наступствамі. Адзіны шанц, каб
выжыць і мець перспектыву – гэта перадача ўсяе паўнаты ўлады народу.
Неўзабаве адбудуцца выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі і
мясцовыя Саветы. Суайчыньнікі! Наша бліжэйшая задача зрабіць
народных выбраньнікаў. Памятайце і пра галоўную нашую мэту –
стварыць дэмакратычнае грамадства і моцную эканоміку, адрадзіць
нацыянальную культуру, усталяваць суверэнітэт, стаць народам, які
будзе пачувацца вольным і раўнапраўным у агульнай чалавечай сям’і.
Жыве Беларусь!
Навіны Беларускага Народнага Фронту за перабудову
“Адраджэньне”. – 1989. – 6 ліп. – С. 1-2.
167. Патрабаваньні Беларускага народнага фронту. Фрагменты з
прамовы Зянона Пазняка
96
на мітынгу ў Менску, 25 лютага 1990 г.
Наша Рэспубліка перажывае крызіс. Адміністрацыйная сыстэма
вычарпала свае магчымасьці. Нашае грамадзтва разьдзялілася на дзьве
часткі: з аднаго боку КПСС, з другога боку Беларускі Народны Фронт,
дэмакратычныя арганізацыі і ўся дэмакратычная грамадзкасьць. Такое
становішча нельга прызнаць карысным, таму што напружаньне можа
ўзрастаць да той пары, пакуль ня станецца канфлікт. Таму трэба рабіць
усе захады, каб сваечасова ставіць пытаньні. [...]
Ёсьць уся надзея. Але яна ня будзе спраўджана датуль, пакуль ня
будуць спраўджаны карэнныя пытаньні: у чыіх руках улада і хто
гаспадар на нашай зямлі? Улада ў руках КПСС, у руках манапольнай
намэнклятуры, і пакуль гэта ня будзе вырашана, пакуль народ ня будзе
гаспадаром, да гэтага часу нас будуць карміць толькі абяцанкамі і да
таго часу нічога ня зьменіцца.
Бяда яшчэ ня толькі ў тым, што кампартыя Беларусі самая
кансэрватыўная, самая рэакцыйная, самая антынародная, бяда ў тым,
што яе ідэялёгія – нацыянальны нігілізм. Гэта адзіная партыя з усіх
рэспубліканскіх партый, ідэялёгія якой аснована на няпрызнаньні
свайго народу, свае культуры, свае мовы. За дзясяткі гадоў яны давялі
наша грамадзтва да такога стану, што мы згубілі сваю гісторыю, забылі
сваю Бацькаўшчыну, забываемся сваю мову, і калі грымнула
96
Пазняк Зянон (псеўд. Генрых Ракутовіч) (1944-) – беларускі археолаг і гісторык, грамадска-палітычны
дзеяч і публіцыст. Адзін з заснавальнікаў і лідэр шырокага грамадскага руху канца 80-х – пач. 90-х гг. на
Беларусі – Беларускага Народнага Фронту. У 1990-1995 гг. – народны дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі.
У 1994 г. балатаваўся на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.