елка–[йэ]лка, яма–[йа]ма, юны–[йу]ны; мая–ма[йа],
паёк–па[йо]к, паехаў–па[йэ]хаў, саюз–са[йу]з; сям'я–сям[йа],
ён–[йо]н, аб'езд–аб[йэ]зд, льеш–л[йэ]ш, б'ю–б[йу].
3.Літара і абазначае спалучэнне гукаў [йі] толькі пасля галосных,
апострафа, раздзяляльнага мяккага знака і [ў]: краіна – кра[йі]на,
кроіць–кро[йі]ць, батарэі–батарэ[йі], круіз–кру[йі]з, аб'інець–
аб[йі]нець, вераб'іны–вераб[йі]ны, куп'істы–куп[йі]сты, салаўіны–
салаў[йі]ны. У пачатку слова яна можа абазначаць спалучэнне гукаў
[йі], у іншых пазіцыях–галосны [і]: іней–[йі]ней, іх–[йі]х; але:
імчаць–[і]мчаць, іржышча–[і]ржышча, іголка–[і]голка,
Ірына–[і]рына, Ігнат– [і]гнат, іржаць–[і]ржаць.
4.Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і
адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду–[с'а]ду,
мёд–[м'о]д, лета–[л'э]та, вязу–[в'а]зу, люты–[л'у]ты.
5.Кропкі над літарай ё абавязковыя. Кропка над літарай і малой
абавязковая, над І вялікай у друкаваных тэкстах–не ставіцца, у
рукапісных тэкстах кропка абавязковая.
§2.Літары о, ё
1.Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь, шоўк,
колас, мова, доўга, посуд, арол, шолах, плячо, дарога,
разгортваць, дапамога, дадаткова, жніво, дэпо, водар,
оканне, ода, оптам, ордэн, офіс, опера, Об, Орша, Омск,
Обнінск, Осла, Оксфард, Орск, Токіа, Ватэрлоа.
2.Літара ё пішацца пад націскам: біёлаг, сацыёлаг, трыёд, шпіён,
іён.
Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-:
ёдапірын, ётацыя, ётаванне.
3.Літара ё пішацца ў складаных словах, першай часткай якіх
з'яўляецца радыё-: радыёстанцыя, радыёграма, радыёантэна.
Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага
элемента радый, то пішацца літара е, якая з'яўляецца злучальнай
галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеметрычны,
радыеізатоп і пад. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку
пішацца я: радыяметрыя, радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.
4.Спалучэнні галосных іо пад націскам і іа не пад націскам у
сярэдзіне слоў іншамоўнага паходжання перадаюцца як іё (ыё), ія (ыя):
біялогія, сацыялогія, шпіянаж, аўдыявізуальны, варыяскапічны,
варыяфільм, медыя, а таксама радыё; але: эфіоп, ніобій,
ніобіевы, дыоптрыя, Іосіф, Іоў, Іона, Іасафат.