перш за ўсё беларускіх зямель у стварэнні і развіцці гэтай дзяржавы. Іх
падзялілі, напрыклад, такія вядомыя гісторыкі, як М.Любаўскі,
М.Доўнар-Запольскі, У.Ігнатоўскі, У.Пічэта.
Такіх падыходаў прытрымліваюцца і многія сучасныя, у тым ліку і
беларускія гісторыкі. Сярод апошніх у першую чаргу трэба назваць
М.Ер-маловіча. Ён надрукаваў па гісторыі ВКЛ некалькі артыкулаў, а ў
80-90-я гады выдаў і кнігі, якія выклікалі вялікі інтарэс як з боку вучоных,
так і ўсіх тых, хто цікавіўся мінулым Беларусі. І гэты інтарэс тлумачыўся
не толькі тым, што працы М.Ермаловіча напісаны добрай літаратурнай
беларускай мовай, а перш за ўсё яго крытычным падыходам да многіх
пытанняў гісторыі ВКЛ, тымі новымі назіраннямі і вывадамі, якія яму
ўдалося зрабіць
Так, М.Ермаловіч зусім па-новаму падышоў да ацэнкі т.зв. летапіс-
най Літвы, з якой паходзіў князь Міндоўг, заснавальнік ВКЛ. Да М.Ер-
маловіча практычна ўсе гісторыкі разглядалі летапісную Літву (а яна
ўпершыню ўпамінаецца ў крыніцах пад 1009 г.
2
), як племя, якое знаход-
зілася ў межах сучасных граніц Літоўскай рэспублікі, г.зн. на этнічна лі-
тоўскай тэрыторыі. М.Ермаловіч адвяргае такі пункт гледжання. На
падставе аналізу летапісных, тапанімічных і некаторых іншых звестак
ён даказвае, што ў розныя часы пад "Літвою" разумелі не адну і тую ж
тэрыторыю, не адзін і той жа народ. Калі сучасная Літва знаходзіцца
там, дзе жылі старажытныя балцкія плямёны жамойтаў і аўкштайтаў,
дык летапісная Літва займала, на яго думку, тэрыторыю Беларусі і
з'яўлялася адной з яе гістарычных абласцей. М.Ермаловіч вызначыў і
граніцы той летапіснай Літвы. Ён лічыць, што яна знаходзілася ў
верхнім Панямонні, паміж Полацкім, Турава-Пінскім і Новагародскім
княствамі.
Што ж тычыцца насельніцтва летапіснай Літвы, дык М.Ермаловіч
не адмаўляе яго балцкага паходжання, але лічыць, што яно ў значнай
ступені было асімілявана славянамі. 3 гэтай Літвы і паходзіў князь
Міндоўг, які апынуўся потым у Новагародку. У далейшым, у 50-60 гады
XIII стагоддзя, тая Літва была заваявана Новагародкам, але не толькі
захавала сваю назву, а нават распаўсюдзіла яе і на ўласна літоўскія
землі, якія тады называліся Аўкштайціяй (усходняя частка) і Жамойціяй
(заходняя частка) і ўвогуле на дзяржаву, што фарміралавася.
М.Ермаловіч пры гэтым адмаўляе факт заваявання Літвой
Новагародскага княства (ён назваў гэта міфам) і лічыць, што
Новагародак захапіў Літву.
Новагародскаму княству М.Ермаловіч надае вельмі важнае
значэнне. На яго думку, менавіта гэта княства адыграла вядучую ролю
ва ўтварэнні ВКЛ, стала яго першапачатковым ядром. "Вялікае княства
Літоўскае ў другой палове XIII і пачатку XIV стагоддзяў, — піша ён, —
існавала перш за ўсё як Новагародская дзяржава"
3
. М.Ермаловіч робіць
агульную выснову, што ВКЛ з моманту свайго ўзнікнення складвалася і