Рыгай, расійскімі гарадамі Ноўгарадам, Псковам, Масквою. Брэст
гандляваў з Варшаваю, Торунем, Гданьскам, Познанню, Люблінам,
Кракавам, Львовам. Гродзенскія купцы падтрымлівалі пастаянныя
сувязі з Польшчай, Чэхіяй, Валахіяй, Венгрыяй. Некаторыя беларускія
купцы дабіраліся да Візантыі, гарадоў Усходу.
Безумоўна, у якасці тавараў выступалі не толькі рамесныя
вырабы, але і шмат якія сельскагаспадарчыя прадукты, сыравіна
(збожжа, мёд, воск, поташ, лён, льняное семя і г.д.), аднак у любым
выпадку гарады былі аоноўнымі пунктамі гандлёвых сувязей, што
павышала іх агульную ролю ў жыцці дзяржавы
Трэба заўважыць, што гандлёвую дзейнасць гараджан
падтрымліва-ла і вярхоўная ўлада, таму што пошлінныя зборы былі
важнай крыніцай папаўнення дзяржаўнай казны. У пачатку ХУ)
стагоддзя адзін Полацк даваў дзяржаве толькі пошліннага збору ад
гандлю воскам і соллю штогод 3936 коп грошаў, ці 20% збору па гэтай
крыніцы даходу з усіх гарадоў ВКЛ.
33
Гандлёвыя сувязі гарадоў мелі важнае значэнне не толькі для
развіцця рамёстваў, промыслаў, але і садзейнічалі фармаванню
ўнутранага рынка. Праўда, гэты рынак тады не склаўся, але менавіта ў
працэсе гандлёвай дзейнасці гарадоў развіваліся яго элементы, новыя
арганізацыйныя формы гандлёвых адносін. Напрыклад, ужо ў той
перыяд на базе некаторых буйных беларускіх гарадоў праводзіліся
ярмаркі ці кір-машы, на якія прыбывалі не толькі мясцовыя купцы, але і
купцы з больш аддаленых раёнаў, замежных краін.
Усё больш дасканалай станавілася і сістэма грашовага
абарачэння, якая паступова выцясняла натуральны абмен. Разам з тым
і тады ў якасці эквіваленту тавару, плацёжнага сродку
выкарыстоўваліся не толькі грашовыя адзінкі, але і зліткі-грыўны пэўнай
вагі (100, 160, 200г.). Найбольш развітай у той перыяд, нз думку
гісторыкаў, была полацка-віцебская грашова-вагавая сістэма, на аснове
якой у ХУ стагоддзі ўста-лявалася адзіная агульнадзяржаўная грашова-
вагавая сістэма. Некалькі пазней замест гэтай сістэмы была ўзедзена
новая, лічбавая грашовая сістэма, гэта адбылося прыкладна з пачатку
ХУІ стагоддзя. Аднак у той перыяд у грашовы ўжытак і гандлёвую
дзейнасць насельніцтва Беларусі, як і на ўсёй тэрыторыі ВКЛ, шырока
ўваходзілі манетныя адзінкі розных еўрапейскіх краін —
прыбалтыйская, лівонская манета, пражскі грош. Апошні доўгі час
увогуле складаў фундамент грашовай гаспадаркі дзяржавы. Але
пачынаючы з ХУІ стагоддзя, як адзначае В.Рабцэвіч, асноўнай манетай
Вялікага княства Літоўскага становіцца грашовы знак унутранай
вытворчасці — літоўскі паўгрош. Ён чаканіўся на манетным двары ў
Вільні, які пачаў працаваць з 1492 г.
3
-
1
Актывізацыя гандлёвай дзейнасці гарадоў спрыяла і таму, што ў
ВКП узнікла і крэдытная сістэма. Яна давала магчымасць купцам