што ён працягваў умацоўваць Новагародска-Літоўскую дзяржаву,
актыўна змагаўся з яе ворагамі і, у прыватнасці, з галіцка-валынскімі
князямі, феадаламі Польшчы, крыжаносцамі. Так, буйныя сутыкненні з
крыжа-носцамі адбыліся ў 1277, 1278, 1279 і 1281 гадах. Гісторыкі
адзначаюць, што ў найскладанейшых умовах Трайдзен змог утрымаць
сваю дзяржаву практычна ў тых самых межах, у якіх атрымаў, і пры
гэтым, як піша В.Насевіч, "не паступіцца ні палітычнай незалежнасцю, ні
верай продкаў"
24
У далейшай гісторыі ВКЛ, асабліва ў першыя гады пасля смерці
Тр дзена (памёр ён у 1282 г.), шмат няяснага, невядомага. Мы нават не
можам дакладна сказаць, хто змяніў Трайдзена на вялікакняжацкім
прастоле, імя яго пераемніка не называюць ні рускія, ні крыжацкія, ні
польскія крыніцы. Аднак можна меркаваць, што ў 80-я гады XIII
стагоддзя развіццё ВКЛ замарудзілася.
Ажыўленне палітычнага жыцця ў ВКЛ, актывізацыя ягодзейнасці
прыходзіцца на 90-я гады XIII стагоддзя, калі вялікім князем стаў
Віцень. Адкуль ён узяўся, якога паходжання — гісторыкам невядома.
Ёсць некалькі версій па гэтым пытанні, прычым, адны вучоныя лічаць
Віценя прадстаўніком літоўскай дынастыі, другія — яцвяжскай, трэція —
славянскай, а некаторыя ўвогуле адмаўляюць яго княжацкае паходжане
(на іх думку ён быў канюшым Трайдзена).
25
Як бы там не было, менавіта Віцень у пачатку 90-х гадоў XIII
стагоддзя ўзначаліў ВКЛ і даволі хутка пераадоліў той заняпад, у якім
апынулася маладая дзяржава ў папярэднія гады. Пры гэтым ён
імкнуўся перш за ўсё забяспечыць незалежнае развіццё ВКЛ, актыўна
супрацьстяў яе ворагам. Гісторыкі падлічылі, што за гады свайго
праўлення (а ен узначальваў ВКЛ да 1316г.) Віцень зрабіў 11 паходаў у
Прусію супраць тэўтонцаў, 5 — у Лівонію і 9 у Польшчу.
26
Пры ім у
складзе ВКЛ канчаткова замацаваліся тэрыторыі, якія кантраляваліся
яго папярэднікамі, у тым ліку і Полаччына. Гэта адбылося, верагодна,
на падставе дагавора, які гарантаваў палачанам захаванне мясцовых
законаў і суда і забяспечваў аўтаномнае становішча полацкіх зямель,
што ўлічвалася і ў далейшым.
Яшчэ больш узмацнілася ВКЛ як дзяржава пры пераемніку Віценя
- Гедыміне. Калі ён стаў вялікім князем, таксама дакладна невядома (ў
гістарычнай літаратуры часцей за ўсё прыводзіцца 1316 г), але
практычна ўсе гісторыкі лічаць яго цэнтральнай фігурай у родзе вялікіх
князёў літоўскіх, адной з найбольш вядомых асоб у гісторыі ВКЛ.
27
Менавіта пры Гедыміне да ВКЛ была далучана большая частка этнічна
беларускай тэрыторыі і, у прыватнасці, Віцебская, Мінская,
Лукомльская, Друцкая, Турава-Пінскія землі, а таксама Берасцейшчына
і Падляшша. Гістарычныя крыніцы нічога не паведамляюць пра тое, як
адбылося гэта далучэнне, але можна меркаваць, што мірна, хоць не
выключаюцца і чыста ваенныя акцыі. Пры Гедыміне ВКЛ набыло межы,