прышлыя людзі — прымакі, дольнікі. сябры. Дворышчы карысталіся
агульным інвентаром. сумесна вялі гаспадарку і пароўну дзялілі
ўраджай, хоць сем'і, якія ўваходзілі ў іх, і жылі асобнымі дварамі.
Трэба, аднак, заўважыць, што дворышчы не былі ўстойлівымі
аб'яд-наннямі. Унутры іх развівалася індывідуалізацыя вытворчасці, у
выніку якой яны распадаліся на "дымы". Менавіта "дымы" з'яўляліся
асноўнай ячэйкай сельскагаспадарчай вытворчасці.
Значную ролю ў сялянскім жыцці адыгрывала абшчына (грамада).
Яна складалася з аднаго або некалькіх сельскіх пасяленняў і займалася
пытаннямі сялянскага землекарыстання, забяспечвала выкананне
дзяржаўных і феадальных павіннасцяў, вырашала іншыя пытанні, мела
органы самакіравання (сельскі сход, выбарных асоб). Аднак па меры
развіцця феадальных адносін дзейнасць абшчыны, яе органаў усё
больш абмяжоўвалася ўладальнікамі зямлі, асабліва гэта было бачна
на захадзе Беларусі, дзе ўзніклі фальваркі.
Паступова ўдасканальвалася і культура земляробства. Так, у
разгля-даемы перыяд на большай частцы Беларусі ўжо панавала
папаравая сістэма земляробства, асновай якой стаў трохпольны
севазварот. Праўда, і ў гэты час у некаторых раёнах выкарыстоўвалася
і двухполле і нават лясны пералог, галоўным чынам на Палессі і ў
некаторых раёнах Падняпроўя.
Аднак істотна не змяніліся да сярэдзіны ХУІ стагоддзя прылады
пра-цы сялян. Асноўнымі земляробчымі прыладамі заставаліся
драўляная двухзубая саха з жалезным сашніком і барана. У якасці
цяглавай сілы на захадзе Беларусі выкарыстоўваліся пераважна валы,
а на ўсходзе — коні.
Убіралі ўраджай, як і раней, сярпамі, касой-гарбушай, снапы
малацілі драўлянымі цапамі, а зерне малолі ў ручных жорнах,
выкарыстоўваліся таксама ручныя і нажныя ступы. 3 канца ХУ
стагодддзя, калі пашырыліся гандлёвыя сувязі з заходнееўрапейскімі
дзяржавамі, на Беларусі сталі з'яўляцца, галоўным чынам пры буйных
гаспадарках, ветраныя і вадзяныя млыны.
2
Асноўнай галіною сельскай гаспадаркі на Беларусі заставалася
рас-лінаводства, а галоўнай збожжавай культурай было тады жыта,
прычым найбольш высявалася азімае жыта. На землях дзяржаўных і
буйных феадальных гаспадарак шырока практыкавалася пшаніца (як
яравая, так і азімая), якую нават экспартавалі разам з жытам за мяжу
Але ўраджайнасць зерневых культур была нізкай: у сярэднім складала
сам-3, толькі на ўгноеных палетках яна дахадзіла да сам-4, сам-5 (гэта
азначала, што збіралі ў 3-4 альбо 5 разоў болын, чым сеялі).
3
Сеялі на Беларусі таксама авёс, ячмень, проса, грэчку, бабовыя,
лён, каноплі, хмель і г.д. Сярод агародных і садовых культур былі
распаў-сюджаны капуста, морква, буракі, цыбуля, часнок, рэпа, рэдзька,
мак, вішні, слівы, яблыні, грушы і інш.