па-пярэднія канфлікты, не было безвыніковай з'явай. Вярхоўная ўлада
ўсё больш усведамляла неабходнасць вырашэння пытанняў. якія
ўзнімаліся праваслаўнай знаццю усходне-славянскіх зямель Княства.
Вось чаму яна не абмежавалася толькі пакараннем удзельнікаў
паўстання М.Глінскага, але і прыняла меры па дзяржаўна-палітычнай
кансалідацыі грамадства, ліквідацыі каранёў сепаратызму ў Княстве.
Гэта асабліва стала актуальным, відавочным у сувязі з абвастрэннем
суперніцтва з Мас-коўскаю дзяржавай.
Аналіз палітыкі вялікакняжацкага ўрада з канца ХУ — пачатку ХУІ
стагоддзя, зроблены гісторыкамі, паказвае, што менавіта з таго часу ён
актыўна садзейнічаў умацаванню як эканамічных, так і палітычных па-
зіцый феадалаў рускай часткі дзяржавы. Так, з канца ХУ стагоддзя
значна пашыраюцца зямельныя ўладанні гэтых феадалаў, асабліва
знаці, галоўным чынам за кошт вялікакняжацкіх падараванняў. Яе
прадстаўнікі пачалі шырэй прыцягвацца і да кіравання дзяржавай і, ў
прыватнасці, да ўдзелу ў рабоце вышэйшага органа дзяржэўнай улады
— гаспадарскай Рады. У першай палове ХУ стагоддзя іх колькасць, па
падліках А.Грыцкевіча, фактычна зраўнялася з колькасцю літоўскіх
феадалаў, а ў сярэдзіне ХУІ стагоддзя дасягнула дзвюх трэцей
агульнага складу паноў-рады.
35
Прадстаўнікі усходніх зямель Княства
меліся нават у складзе найвышэйшай ці пярэдняй Рады, этнічную і
каталіц-кую чысціню якой асабліва ахоўвала літоўская арыстакратыя. У
канцы ХУ— першай палове ХУІ стагоддзя сярод палітычнай эліты
Княства мы знаходзім прадстаўнікоў такіх вядомых і буйных
феадальных родаў беларускага краю, як Глебавічы, Іллінічы, Сапегі,
Зяноўевічы, Храптовічы, Друцкія, Солтаны. Багавіцінавічы, Адзінцэвічы і
іншыя.
Выхадцы з беларускіх і іншых усходне-славянскіх зямель сталі
займаць і важныя адміністрацыйныя пасады ў Княстве. Напрыклад,
вядомы тады праваслаўны князь К.Астрожскі з 1522 па 1529 год займаў
пасаду трок-скага ваяводы, што дазволіла яму сесці на першае месца
раднай "лавіцы". У гістарычнай літаратуры прыводзіцца і такі факт, што
з 20 назначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных
феадалаў, якія адбыліся за перыяд з канца ХІУ стагоддзя па 1569 год,
14 прыходзіла-ся на час пасля 1500 г.
36
.
Так што вяпікакняжацкі ўрад зрабіў неабходныя вывады з
паўстання М.Глінскага, а гэта значыць, што працяглая барацьба, якую
вялі пра-васлаўныя феадалы "рускіх" зямель ВКЛ за палітычнае
раўнапраўе з літоўска-каталіцкай арыстакратыяй, закончылася іх
перамогай. Гэта перамога была замацавана і юрыдычна
вялікакняжацкім прывілеем 1563 г., які адмяніў артыкул 9
Гарадзельскай пастановы. Хоць дадзены артыкул і раней ужо фактычна
не дзейнічаў, з выданнем прывілея 1563 г. былі ліквідаваны і
фармальна-прававыя абмежаванні палітычных пра-воў феадалаў па