Узрастанне ролі гарадоў вызначалася рознымі фактарамі, але
асно-ўным было развіццё рамяства і гандлю. Практычна ўсе гарады
Беларусі выступалі тады як рамесна-гандлёвыя цэнтры і дасягнулі ў
гэтай сферы значных поспехаў.
Што ж новага з'явілася ў гарадскім рамястве ў разглядваемы
перы-яд? Пры вывучэнні гэтага пытання перш за ўсё неабходна
звярнуць увагу на тую глыбокую спецыялізацыю, якая склалася тут. Па
падліках гісторыкаў, у гарадах Беларусі ў сярэдзіне ХУІ стагоддзя
налічвалася больш за 100 рамесных прафесій.
30
Так. вельмі
разнастайны быў асар-тымент вырабаў рамеснікаў. якія займаліся
апрацоўкай металаў і, у прыватнасці, кавальскай і ювелірнай справай.
Глыбока спецыялізаванай была таксама дрэваапрацоўка, ганчарнае,
гарбарнае, рымарнае і шавецкае рамёствы.
Паступова ўдасканальвалася і тэхніка, арганізацыя рамёстваў.
Гісто-рыкі адзначаюць, што хоць у большасці гарадскіх рамёстваў
выкарыстоўваліся ранейшыя, старажытныя дасягненні і традыцыі, усё
большае распаўсюджанне атрымлівалі новыя, прагрэсіўныя тэхналогіі,
якія дазвалялі беларускім майстрам вырабляць якасную прадукцыю,
што ка-рысталася попытам не толькі ў мясцовага насельніцтва, але і за
межамі Беларусі. Важную ролю ў гэтым адыгрывалі рамесныя цэхі,
асабліва ў ХУІ стагоддзі, калі яны з'явіліся ў многіх гарадах Беларусі.
Падрабязны матэрыял аб значэнні цэхаў як прафесійна-карпаратыўных
аб'яднанняў гарадскіх рамеснікаў можна знайсці ў навуковай
літаратуры. Рэка-мендуецца, у прыватнасці, азнаёміцца з работамі
гісторыкаў З.Капысскага і А.Грыцкевіча, прысвечаных гарадам
Беларусі.
31
Другой важнай рысай гарадскога рамяства было тое, што яно ўжо
ў значнай ступені развівалася як таварная вытворчасць. Прычым
гарадское рамяство абслугоўвала не толькі патрэбы гараджан і
жыхароў навакольных вёсак. Пастаянна пашыраліся і міжгарадскія
гандлёвыя сувязі, у тым ліку і сувязі з гарадамі іншых краін. Гэтаму
садзейнічала будаўніцтва дарог-гасцінцаў, якія звязвалі буйныя гарады.
Так, у канцы XV - першай палове ХУІ стагоддзяў такая дарога
праходзіла паміж Полацкам, Віцебскам і Смаленскам. Праз усю
Беларусь з усходу на захад праходзіў гасцінец з Оршы на Мінск,
Слонім, Брэст. 3 ХУ стагоддзя ўпамінаецца шлях, які злучаў Гродна з
Вільняй. Ажыўленымі былі дарогі, звязаўшыя Пінск з Мазыром.
Кобрынам, Клецкам, Слуцкам, Брэстам. Яшчэ ў пачатку ХУ стагоддзя
крыніцы ўпамінаюць і "вялікі шлях Лагойскі".
32
. Гэтыя і іншыядарогі,
безумоўна. спрыялі гандлёвым сувязям гарадоў.
У гандлёвых мэтах шырока выкарыстоўваліся таксама і рэкі, яны
звязвалі не толькі беларускія гарады, але і давалі магчымасць весці
ган-даль з іншымі краінамі. давалі выхад беларускім купцам на знешні
рынак. Так, праз Полацк, буйнейшы гандлёвы цэнтр ВКЛ, ішоў гандаль з