крыжовым паходам) павінен быў увогуле прадэманстраваць незалежны
характар палітыкі Вітаўта, узмацніць яго міжнародныя пазіцыі.
Аднак планы Вітаўта не збыліся, войска, якое ён узначальваў з
Тах-тамышам, пацярпела цяжкае паражэнне ў бітве на р.Ворскле ў
1399 годзе. Гэта паражэнне, па аднадушнай думцы гісторыкаў, не толькі
падарвала аўтарытэт Вітаўта як кіраўніка дзяржавы, але і ўнесла
пэўныя змены ў яго адносіны з Полыйчай. 3 Польшчай Вітаўт
вымушаны быў падпісаць новыя пагадненні, якія пацвердзілі саюз
абедзвюх дзяржаў і разам з тым яшчэ больш ускладнілі
ўнутрыпалітычнае жыццё ў ВКЛ. Умовы першага такога пагаднення
былі выпрацаваны ў Вільні на з'езд-зе намбольш уплывовых феадалаў-
католікаў ВКЛ і з'ездзе прадстаўні-коў польскіх феадалаў у горадзе
Радоме, якія адбыліся адпаведна ў студзені і сакавіку 1401 г. У
гістарычнай літаратуры гэта пагадненне вядома як Віленска-Радамская
унія. Праўда, прынцыпова новага ў ад-носіны дзвюх дзяржаў яна не
ўнесла, пагадненне 1401 г. толькі пацвердзіла заключаную раней, 16
гадоў таму, Крэўскую унію з улікам тых змен, якія былі зафіксаваны ў
Востраўскім пагадненні 1392 г. І тым не менш сувязі ВКЛ з Польшчай
працягвалі ўмацоўвацца, што станоўча адбілася на іх барацьбе з
крыжаносцамі (у 1410 г. Польшча і ВКЛ атрымалі важную перамогу над
крыжаносцамі пад Грунвальдам).
У 1413 г., ужо пасля Грунвальдскай бітвы, у замку Горадлі над
Бугам, адбыўся яшчэ адзін з'езд прадстаўнікоў Польшчы і ВКП, на гэты
раз сумесны (ад Княства на ім прысутнічала 47 феадалаў-католікаў). На
гэтым з'ездзе былі прыняты дакументы, якія не толькі развівалі сувязі
паміж дзвюмя дзяржавамі, але і яшчэ больш прывязвалі ВКЛ да
Польскага каралеўства. Прычым, у прывілеі, выдадзеным ад імя
Ягайлы і Вітаўта, з'явіліся словы пра ўключэнне Вялікага княства ў
склад Польшчы. Так, у артыкуле першым сцвярджалася, што з таго
часу, як была прынята польская карона "з мэтай пашырэння
хрысціянскай веры" дзяржавы і землі, злучаныя ў Вялікім княстве, былі
"прысвоены, уключаны, злучаны, перададзены" Польскаму каралеўству
са згоды князёў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяр Вялікага
Княства (мелася на ўвазе Крэўскае пагадненне 1385 г.). І далей
гаварылася ад імя Ягайлы і Вітаўта, што землі, якія заўсёды да гэтага
часу яны мелі і маюць у поўным уладанні на падставе права
наследвання як законныя гаспадары, са згоды і волі паноў, шляхты,
баяр другі раз інкарпаруюць, далучаюць, уз'ядноўваюць у Каралеўства
Польскае, прысвойваюць яму, злучаюць і аб'ядноўваюць з ім,
звязваюць і назаўсёды замацоўваюць. "•
3 гэтага запісу відаць, што і на гэты раз пэўныя палітычныя сілы
Поль-шчы ставілі пытанне аб ліквідацыі самастойнасці ВКП, зліцці
дзвюх дзяржаў. Але такога зліцця і тады не адбылося — саюз ВКЛ і
Польшчы заставаўся існаваць у форме персанальнай уніі. Аб гэтым