9
і думкі чалавека не толькі зместам, але і самой вонкавай формай: гу-
чаннем, адборам слоў, іх спалучэннем. Гэтая функцыя праяўляецца ў
імкненні да рытмічнасці, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.
Вельмі важнай функцыяй мовы з'яўляецца этнічная, калі мова
выступае прыкметай, сімвалам нацыі, сродкам этнічнай кансаліда-
цыі. Асабліва выразна гэтая функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе
існуе культурна-моўная асіміляцыя аднаго народа другім. Мова ў
такім выпадку з'яўляецца фактарам еднасці этнасу. Народ імкнец-
ца захаваць яе як сведчанне сваёй нацыянальна-гістарычнай ад-
метнасці і культурна-духоўнай самабытнасці. Для беларускай мовы
гэтая функцыя набывае асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як
самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі
пры ўмове валодання нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай
спадчынай, культурай і мовай.
4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа
Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма
яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб.
Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпраца-
ваў на працягу сваёй доўгай гісторыі спецыфічныя фанетычныя, лек-
січныя, граматычныя адзнакі. Яе характарызуе, напрыклад, заўсё-
ды цвёрдае вымаўленне гукаў [р], [ч] (чароўны, чабор), наяўнасць
складаных гукаў [дз], [дж] (дзеці, гляджу), мілагучнае спалучэнне
зычных і галосных (салодкі, ільняны), выкарыстанне сэнсава і эма-
цыянальна ёмістых слоў (ліпень, вясёлка), характарыстычных фра-
зеалагізмаў (гады ў рады, як на дзяды) і інш.
Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай мо-
ваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую на-
цыю. Тэрмін родная мова, выкарыстаны ў час перапісу насельніц-
тва Беларусі 1999 года, паказаў наступнае: 81,2 % прызналі сябе
беларусамі; 85,6 % з гэтай колькасці прызналі беларускую мову
роднаю; болей за 40 % ад гэтай колькасці сцвердзілі, што карыста-
юцца беларускаю моваю як формаю зносін паўсядзённа. Родная
мова – гэта сістэма, якую пэўны народ самаідэнтыфікуе як сваю
ўласную, надзвычай дарагую і каштоўную самому сабе, неад’ем-
ную ад гісторыі краю, адметную ад суседніх ці іншых моў.
Беларускаю моваю карыстаюцца штодзень у бытавых зносі-
нах у вёсцы і горадзе. Беларускія словы, песні гучаць на вяселлях і
радзінах, народных святкаваннях і проста за бяседным сталом. Іх
можна пачуць па радыё і тэлебачанні, са сцэны тэатра і эстрады.
На беларускай мове выходзяць газеты і часопісы, друкуюцца наву-