Беласток: АБ-БА, 2007 . - 124 с.
Мастацкі рэдактар: Шніп Вераніка.
Мышка нарадзілася ў Мінску, у мураваным шматпавярховым доме па
вуліцы Волаха, недалёка ад хаты, дзе жыў вялікі сябра ўсіх дзяцей,
таксама і „Зорчыных", дзед паэт Сяргей Новік-Пяюн. Можа, ведалі яе
яшчэ раней і Валянціна Коўтун, і Васіль Зуёнак, пісьменнікі, якія
раней жылі ў гэтай кватэры. Ды, мабыць, не кожнаму яна паказвалася.
Трэба было толькі яе рассакрэціць. А выйшла мышка са свайго схову,
калі пасялілася тут сям'я Шніпаў-Рублеўскіх. I стала расказваць баі
пра ўвішную кватарантку Мама Людміла вечарамі дачушцы Веранічцы.
Прыехала з Беластока ў госці Цёця Міра, і яна ўбаюкалася ў салодкі
сон пад цікавыя гісторыі пра мышку Пік-Пік. „Запішы іх для нашых,
„Зорчыных" дзетак, хай таксама пацешацца!" — прыстала Цёця Міра да
мамы Людмілы. „А я прозы не пішу, я пішу толькі вершы!" -
баранілася вядомая паэтэса, ды аддрукавала на машынцы некалькі
першых апавяданняў. Паявіліся яны ў „Зорцы" — старонцы для дзяцей
тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва", у 36 нумары за 1991 год, і
друкаваліся ўсе аж да 1995 года. Сталі пачаткам знакамітай прозы
Людмілы Рублеўскай. I перш за ўсё — вялікай радасцю першачытачам
калыханак пра мышку Пік-Пік. Цяпер яна — знаёмая ды сяброўка і
маленькіх, і вялікіх беларусаў ва ўсім свеце! (Міра Лукша).