Пераклад: С. Лузгіна, Т. Лукша
Тата гаворыць, што калi не было ў хаце дзяцей, дык усюды быў мір i спакой.
Шум пачаўся з той самай хвіліны, калi троху падрос Джонас i пачаў калаціць сваёй бразготкай аб калыску.
Джонас - мой старэйшы брат. Мяне завуць Марыя, а маю маленькую сястру Лота. Звычайна Джонас быў асабліва шумны ў нядзелю раніцай, калi тата вельмi хацеў спаць. З часам Джонас рабiў усё больш шуму, i тата празваў яго Вялікім Шумам. Мяне ён назваў Маленькім Шумам, бо я не такая шумлівая, як Джонас. Я магу быць зусім ціхай i сядзець моўчкi.
Калi ў нашай сям'i з'явілася Лота, тата даў ёй мянушку Маленькi Арэшак, я i сама не ведаю чаму.