Мінск: Мастацкая літаратура, 2012. — 37 с.
Казкі Людмілы Ціняковай адрасаваныя самым маленькім дзеткам, якія
робяць першыя крокі ў пазнанні прыроды.
Яе героі – матылёк, божая кароўка, дзьмухавец, пчолка, крот,
страказа, мышка-палёўка – сябруюць, ладзяць канцэрты, ратуюць адзін
аднаго, калі гэта патрэбна. Разам рыхтуюцца да зімы. Ненавязліва на
іх прыкладзе аўтар дапамагае чытачу спасцігаць простыя ісціны:
справа, якая зроблена на карысць, і поспехі сяброў павінны
прыносіць радасць, а сіла – у таварыстве і згодзе.