выехала больш за паўмільёна чалавек. Больш за 30 тысяч грамадзян
Беларусі перанеслі свой бізнес у Расію, Украіну, Польшчу, Чэхію,
Прыбалтыку. З'язджаюць таленавітыя навукоўцы і выкладчыкі ВНУ,
перспектыўныя спартсмены і трэнеры. Масава з'язджае моладзь.
Адток за мяжу «залатога» генафонду нацыі працягваецца ва
ўзрастаючых памерах.
Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці выпала на час, калі ў свеце
імкліва разгортваюцца працэсы глабалізацыі. Пры ўсёй іх
супярэчлівасці яны не толькі не адмаўляюць, а, наадварот,
пацвярджаюць ролю нацыянальнай дзяржавы, гэтак жа, як і тэндэнцыю
іх утварэння там, дзе яны да таго былі немагчымыя. Менавіта
нацыянальная дзяржава ёсць галоўная перадумова і суб'ект
фарміравання такіх наднацыянальных аб'яднанняў, як Еўрапейскі Саюз.
Менавіта толькі яна здольна даць адказ на міжнародныя запатрабаванні
глабалізацыі і адначасова забяспечыць інтарэсы сваіх грамадзян.
На пачатку трэцяга тысячагоддзя Беларусь зноўку, каторы ўжо раз,
апынулася на драматычным раздарожжы. Тры шляхі перад ёю, тры
верагодныя варыянты яе існавання ў XXI стагоддзі. Першы: захаванне і
ўмацаванне ў якасці нацыянальнай дэмакратычнай дзяржавы, далучэнне
да працэсаў глабалізацыі і еўрапейскай інтэграцыі. Другі: інкарпарацыя
ў склад Расіі, трансфармацыя ў Паўночна-Заходні край. Трэці:
кансервацыя рэжыму на аснове нейкай квазіпатрыятычнай ідэі,
пераўтварэнне краіны ў замкнёную дыктатарскую дзяржаву, ізаляваную
ад ўсяго свету, не толькі ад Захаду, але і ад Усходу, з жабрацкім
узроўнем жыцця насельніцтва, панаваннем «эскадронаў смерці».
Выдумляць і шукаць нейкі асаблівы шлях для Беларусі – значыць
асудзіць краіну і народ на неабгрунтаваныя самаразбуральныя
эканамічныя і палітычныя эксперыменты, якія вядуць да новых
сацыяльных узрушэнняў, людскіх бедаў і пакутаў. Не менш згубна
чапляцца за мінулае, імкнуцца захаваць аўтарытарную палітычную
сістэму.
Шляхам Беларусі ёсць першы шлях, якім прайшлі, ідуць дзесяткі
краін Еўропы і свету, што дасягнулі высокага ўзроўню развіцця і
дабрабыту насельніцтва. Гэта шлях дэмакратычных пераўтварэнняў,
максімальна адаптаваных да ўмоў Беларусі, арганічна злучаных з яе
нацыянальнымі інтарэсамі.
Гэты шлях не адмаўляе добрасуседскіх, на ўзаемную карысць
адносін з Расіяй, але толькі як дзвюх самастойных дзяржаў.
Геапалітычнае становішча, гістарычныя традыцыі, сучасныя выклікі
глабалізацыі дазваляюць сфармуляваць зыходны для Беларусі прынцып
выбару свайго месца і сваёй ролі ў свеце: і з Захадам, і з Усходам.
Аднабаковая арыентацыя азначае для Беларусі страту свайго «я», сваёй