дэмакратызму і незалежнасці; яе слова шмат значьша для людзей, якія
не прымалі таталітарнага рэжыму. У яе шукалі парады і маральнай
падтрымкі, вакол яе аб'ядналіся многія былыя палітзняволеныя
Беларусі.
[...] Пасля вызвалення Геніюш яе творчасць 10 гадоў была
забароненая. У 1967 пры спрыянні вядомага беларускага паэта Максіма
Танка надрукаваны яе вершы ў Савецкай Беларусі зборнік «Невадам з
Нёмана». Далей жа ёй дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай
пісьменніцы (апублікавала 2 кніжкі вершаў для дзяцей). Ужо пасля
заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзеныя найбольш поўныя
і найбольш значныя зборнікі яе твораў – паэтычнай спадчыны і кніга
ўспамінаў «Споведзь». [...]
Нонканфармізм у Беларусі: 1953-1985. Даведнік. Т. 1. / Аўт.-
уклад. А.Дзярновіч. – Мн.: Athenaeum, 2004. – С. 60-63
140.Споведзь. Фрагменты ўспамінаў Ларысы Геніюш.
[...] ні адзін народ так ня зьдзекаваўся нада мною й над маёю
сям’ёю, як беларускі... Ні адзін народ так не ўніжаў сваіх паэтаў, сваіх
жанчын. Садыстычныя й вышуканыя мучэньні, якія адчуваю амаль
штодзённа нават ад людзей, якія ўчора былі сябрамі... Кожны хацеў бы,
каб я думала так, як ён, каб гэтак жа прадала сваю душу, сваю
беларускасьць і тое найясьнейшае, што я выхавала ў душы са сваяго
дзяцінства. [...] Злыя людзі, мне здавалася, гэта тыя, якім ніхто яшчэ не
пасьпеў давесьці, як соладка, як велічна, калі людзі адчуюць, што ты –
іх непахісны сябра, іх брат. Як адыходзіць усё сьвятое ў бок, калі
людзям паабяцаюць грошы, як танна яны прадаюць і сяброўства, і мову
сваю, і сваю мінуласьць, і зямлю, і дзяцей сваіх, і самых сябе... Так
думаю я сяньня, калі душу маю паранілі беларусы. Мне бачыцца дацэнт
Воўк, які розна празывае мяне перад сотнямі беларускіх студэнтаў,
Еўдакія Лось, як паліць у СБП [Саюзе беларускіх пісменнікаў – Ю.Б.]
маю кніжку, зэльвенскае начальства, якое пасылае розных шпіёнаў да
нас, а мы іх кормім абычаем бацькоў нашых. Настаўнікі зэльвенскія,
якія зоймуць увесь аўтобус і ня ўступяць мне месца, і я падаю, калі
аўтобус трасе на выбоінах, а яны хахочуць... Маіх землякоў, якія,
прадаўшы ўвесь мой род, ганьбяць бяз довадаў бацькоў маіх, паганяць
імя маё, толькі таму, што сяньня паны яго паганяць... Ды ці апішаш усё,
хоць бы пра ўсіх тых нізкіх тыпаў, якіх пасылаюць, каб мне гаварылі
пра сваю любоў... Я ўжо ня думаю, каго можна купіць, я горка думаю,
каго ж нельга купіць з беларусаў? [...] Усё гэта распаўзаецца зьверху ў