[...] Жук: “Масква слязам не верыць! Апісвайце, таварыш Бычок!
Усё, што ёсць, усё апісвайце!” І пайшоў да гумна... Раскідаўшы па зямлі
сена, яны знайшлі ў куце гумна зімні вазок з сядзеннем для фурмана і
гаспадара. Жук: “Выцягвайце...” Маці хацела пайсці, але бабця спыніла
яе. Васька Бычок закрычаў: “Гэта сабатаж” А ну, наперад! Наперад,
панове!” І зноў скіраваў на бабцю вінтоўку. Мы ўпрагліся ў аглоблі,
пацягнулі вазок з гумна... Жук: “Ты ведаеш, цётка, што па табе Сібір
плача? Пройдзеш там школу камунізму – падціснеш хвост!” Яны
пайшлі, а мы засталіся ля вазка. Потым бабця кінулася ў хату, знайшла ў
цемры ацяпляльні бутлю з газай. На імгненне прыціснулася да
дзвярнога вушака, перахрысцілася і кінулася да нас, абліла вазок газай,
кінула запаленую сярнічку, вазок успыхнуў, а мы стаялі і моўчкі
глядзелі на агонь.
[...] Людзі збягаліся, як на дзіва, і гэтая хваля захліснула мяне і
выкінула ля чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палессе, з усіх бакоў
ачэпленай нкусаўцамі. Там грузілі ў цяплушкі “ворагаў народу”.
Я праціснуўся паміж людзьмі і ўбачыў перон, дзе стаялі калёсы,
ляжалі рэчы, пакі, скрыні... І раптам па радыё грамнулі крамлёўскія
куранты. Усе ўздрыгнулі, зразумелі, што надышоў час развітвацца. І
пачалося: крыкі, плач, слёзы. Я бачыў толькі твары: старыя, жанчыны,
дзеці, забітыя горам, сядалі ў цяплушкі і з акон, праз дрот, цягнулі рукі,
назаўсёды развітваючыся з радзімай [...] І тут я ўбачыў бабцю. Яна ішла
ў атачэнні двух нкусаўцаў. У яе не было рэчаў. Ніхто яе не праважаў.
Яна трымала ў руках абраз Божай Маці [...] Ля вагона двое нкусаўцаў
паспрабавалі вырваць з яе рук абраз, але не здолелі, толькі раззлаваліся і
з сілай запіхнулі бабцю ў цялятнік...”
Цыт. паводле: Шарова Н.С. Гісторыя Беларусі ХІХ-ХХ стст.:
Практыкум для 11 кл. – Мн.: Аверсэв, 2003. – С. 96-97
129. Лаўрэнцій Цанава
77
пра антысавецкую дзейнасць і змаганне з
незалежніцкім рухам. З стэнаграмы ХІХ з’езда КП(б)Б ад 17 лютага
1949 г.
В комсомольские организации и даже в их руководящие органы
часто пробираются классово-чуждые, враждебные нашей идеологии
лица. Известно, что многие бывшие участники антисоветских
националистических организаций «Союз белорусской молодёжи» и
«Белорусской краёвой обороны», оставшиеся после изгнания немецко-
фашистских захватчиков и возвратившиеся в порядке репатриации на
территорию Белоруссии, скрыв свою прошлую антисоветскую
77
Цанава Лаўрэнцій (сапр. Джанджгава) (1900-1955) – Нарком унутраных спраў БССР у 1938-1951 гг.