Тады ініцыятыву перанялі беларускія ксяндзы-патрыёты. Кс. др.
філ. Ст.Глякоўскі, узяўшы з сабой на помач толькі-што высьвечаных
ксяндзоў Рыбалтоўскага ды Мальца, накіраваўся з нашым
пасьветчаньнем да Менску. Пасьля ўпорыстых таргоў зь Немцамі яны
адваявалі чырвоны касьцёл, які бальшавікамі быў заменены на тэатр, і
яшчэ адзін касьцёл пры галоўнай вуліцы, дзе быў склад. Катэдру не
маглі абняць, бо ў ёй вымагаўся аграмадны рамонт. У сталіцы Беларусі
пачалася нармальная каталіцкая служба.
З газэтаў ды радыя даведаўся пра гэта ведамы польскі шавініст і
заядлы вораг беларускага народу арцыбіскуп Яблжыкоўскі. Ён ня толькі
адклікаў зь Менску ксяндзоў Глякоўскага, Рыбалтоўскага й Мальца, але
за «непаслухмянасьць» забараніў ім навет прыступаць да аўтара, накш
кажачы «суспэндаваў» іх. Але калі першыя тры беларускія ксяндзы-
місіянеры былі ад аўтара адсунутыя, на іх месца ўжо прыбыў кс.
В.Гадлеўскі, кс. П.Татарыновіч і жмудзкі ксёндз Ігнатавічус. Яны не
падлягалі юрыздыкцыі Ялбжыкоўскага й маглі спакойна працаваць
далей.
Паўгоду пазьней Глякоўскі й Малец, будучы ў тэатры, ня ўсталі
пры адыграньні нямецкага гімну, што паслужыла за довад іх
неляяльнасьці да нямецкае ўлады, ды ня толькі іх, але й іншых
каталіцкіх духоўных. Тады былі арыштаваныя ксяндзы Глякоўскі,
Малец, Рыбалтоўскі й Татарыновіч. Два першыя былі высланыя ў
канцэнтрацыйны лягер Бухэнвальд і там яны загінулі ў хвабрыцы
амуніцыі ад ангельскіх налётаў.
Ксёндз Гадлеўскі дастаў строгі выгавар ад Немцаў і яму забаранілі
казаць казаньні, на якія заўсёды схадзіліся грамады людзей.
[...] Ахвярамі як нямецкага падазрэньня ў існаваньні сярод
Беларусаў падпольнае проангла-амэрыканскае кансьпірацыі, так і траўлі
некаторых засьлепленых праваслаўных, пры пабочным супрацоўніцтве
агентаў з групы Акінчыца, і палі каталіцкія сьвятары Неманцэвіч,
Глякоўскі, Малец, Рыбалтоўскі, Гадлеўскі, ня лічачы тых сьвятароў
беларускага паходжаньня, якіх Немцы расстралялі ў часе масавых
арыштаў каталіцкага духавенства ў Заходняй Беларусі ў 1942 годзе [...]
З выдатнейшых Беларусаў, што пры Немцах актыўна ўлучыліся ў
беларускае нацыянальнае будаўніцтва й зьгінулі, назваць трэба, апрача
ўспомненага ўжо П.Родзевіча, У.Казлоўшчыка, рэдактара менскае
«Беларускае газэты», якога застрэлілі ў будынку рэдакцыі агенты
менскага СД, сымулюючы «партызанаў»; В.Іваноўскага, бурмістра
Менску, гэткім самым спосабам застрэлілі на вуліцы места [...]
Мы тады добра разумелі, што ў дадзеных гістарычных абставінах
адкрыты супраціў новаму акупанту не прынясе ніякіх здабыткаў, але
яшчэ большыя для народу страты, давядзе да вынішчэньня й тае