найбяднейшае сялянства, спадзяваліся на атрыманне зямлі без выкупу, а
рабочыя – на ліквідацыю беспрацоўя. Інтэлігенцыя спадзявалася на
прымяненне сваіх ведаў на роднай мове без гвалтоўнай паланізацыі і
акаталічвання, на шырокі доступ беларускай моладзі ў сярэднія і
вышэйшыя навучальныя ўстановы. Праўда, у першыя дні прыходу
савецкай улады шмат што для беларусаў было незразумелым.
Напрыклад, скупліванне савецкімі людзьмі прадуктаў харчавання,
абутку, адзення, мануфактуры і інш., чаго было дастаткова ў крамах. А
тым часам на разнастайных сходах і мітынгах, па радыё насельніцтва
чула пра багатае і шчаслівае жыццё. Падштурхоўваў да роздуму і бедны
вонкавы выгляд нават адказных савецкіх работнікаў, што прыбылі на
працу або ў камандзіроўку ў Заходнюю Беларусь. Было незразумела,
чаму пакінулі старую мяжу з прапускамі і адмаўлялі мясцовым
жыхарам у выдачы прапускоў, каб адведаць сваякоў на савецкім баку.
Створаныя савецкія ўстановы працавалі не надта добра.
Насельніцтва было непрыемна ўражана, калі нечаканым дэкрэтам
адмянілі польскія грошы амаль без замены іх на грошы савецкія, былі
канфіскаваны працоўныя і іншыя грашовыя ўклады ў ашчадныя касы і
банкі. Гэтая мера стварыла цяжкое становішча для пенсіянераў ды і
наогул для людзей працы. Былі выпадкі забойстваў у выніку цкавання
памешчыкаў і заможных людзей прапагандыстамі. Вінаватых у
забойствах не прыцягвалі да адказнасці, сам Панамарэнка ў
інструкцыйным дакладзе даў зразумець, што крывавым расправам не
трэба надаваць значэння, бо такія факты будуць сведчыць пра «народны
гнеў». […]
Адначасова па ўсёй Заходняй Беларусі ішлі бесперарыўныя
арышты. Турмы былі перапоўненыя польскімі чыноўнікамі, сялянамі,
так ці інакш звязанымі з польскімі ўстановамі – старшынямі воласцяў,
сельскімі старастамі, паліцэйскімі. Арыштоўвалі старых рускіх
эмігрантаў, салдатаў–беларусаў, якія ўцяклі з нямецкага палону,
перабежчыкаў, што імкнуліся трапіць у цэнтральную Польшчу,
акупаваную немцамі, а таксама святароў і заможных людзей. Вельмі
падазроных накіроўвалі ў Менск, у распараджэнне НКУС, а астатніх – у
Сібір, у лагеры. Турэмнае ўтрыманне было страшэннае, метады допытаў
горшыя, чым у польскай дыфензіве. Беларусы гаварылі следчым, што
палякі апалячвалі іх на працягу дваццаці гадоў, і не мелі поспеху, а з
прыходам савецкай улады апалячванне адбылося за некалькі месяцаў.
[…] Апрача агульных арыштаў правялі і прыватныя – ліквідавалі цэлыя
групы насельніцтва. Першай ахвярай сталі так званыя польскія асаднікі
– польскія каланізатары, апірышча польскай дзяржаўнасці ў Заходняй
Беларусі. Асаднікі – былыя вайскоўцы польскай арміі, якім на льготных
умовах даваліся хутары памерам ад 20 да 50 га зямлі з выгаднымі