(на белорусском языке)
На вышынi чвэрцi мілi вялізны зоркалёт павіс над горадам. Унізе ўсё
насіла сляды касмічнай спустошанасцi. Павольна апускаючыся ў
энергетычнай гандоласферы, Інэш заўважыў, што будынкi ўжо пачалi
развальвацца ад часу.
- Ніякіх слядоў ваенных дзеянняў. Ніякіх слядоў. - штохвілінна паўтараў нежывы механічны голас.
Інэш перавёў настройку.
Дасягнуўшы паверхнi, ён адключыў поле сваёй гандолы i апынуўся на акружаным сценамi зарослым участку. Некалькi шкілетаў ляжала ў высокай траве перад будынкам з абцякальнымi імклівымi лініямi. Гэта былi шкілеты доўгіх двухрукіх i двухногіх стварэнняў; чэрап кожнага трымаўся на верхнім канцы тонкага спіннога хрыбта. Усе касцякi яўна належалi дарослым асобінам i здаваліся цудоўна захаванымi, але, калi Інэш нагнуўся i крануў адзін з iх, цэлы сустаў рассыпаўся ў парахню. Выпрастаўшыся, ён убачыў, як Ёал прызямляецца паблізу. Пачакаўшы, пакуль гісторык выберацца са сваёй энергетычнай сферы, Інэш папытаўся:
- Як па-вашаму, варта паспрабаваць наш метад ажыўлення?
Ёал здаваўся заклапочаным.
- Я распытваў усіх, хто ўжо спускаўся сюды ў зоркалёце, - адказаў ён. Нешта тут не так. На гэтай планеце не засталося жывых істот, не засталося нават насякомых. Перш чым пачынаць якую-небудзь каланізацыю, мы павінны высветліць, што тут адбылося.
Інэш змоўчаў. Падзьмуў слабы ветрык, зашалясцеў лістотай у кронах гайка непадалёк ад iх. Інэш зірнуў на дрэвы. Ёал кiўнуў.
Так, расліннасць не пацярпела, аднак расліны, як правіла, рэагуюць зусім інакш, чым актыўныя формы жыцця.
Iх перапынілi. З прыёмніка Ёала прагучаў голас:
- Прыкладна ў цэнтры горада выяўлены музей. На яго даху - чырвоны маяк.
- Я пайду з вамi, Ёал, - сказаў Інэш. - Там, магчыма, захаваліся шкілеты жывёлін i разумных істот на розных стадыях эвалюцыi. Дарэчы, вы не адказалi мне. Цi збіраецеся вы ажыўляць гэтыя істоты?
- Я пастаўлю пытанне на абмеркаванне савета, - павольна прамовiў Ёал, але, мне здаецца, адказ не выклікае сумненняў. Мы абавязаны ведаць прычыну гэтай катастрофы. - Ён апісаў няпэўны паўкруг адным з сваіх шчупальцаў i як бы сам сабе дадаў:- Зразумела, дзейнічаць трэба асцярожна, пачынаючы з сама ранніх ступеняў эвалюцыi. Адсутнасць дзіцячых шкілетаў паказвае, што гэтыя істоты, відаць, дасягнулi індывідуальнага бяссмерця.
Савет сабраўся на агляд экспанатаў. Інэш ведаў - гэта пустая фармальнасць. Рашэнне прынята - яны будуць ажыўляць. Апроч усяго іншага, яны былi заінтрыгаваныя. Сусвет бязмежны, палёты праз космас доўгія i нудныя, таму, спускаючыся на невядомыя планеты, яны заўсёды з хваляваннем чакалi сустрэчы з новымi формамi жыцця, якія можна ўбачыць на свае вочы, вывучыць.
Музей быў падобны на ўсе музеi. Высокія скляпеністыя столi, прасторныя залы. Пластмасавыя фігуры дзiўных звяроў, мноства прадметаў - iх было занадта многа, каб усе агледзець i зразумець за такi кароткi час. Эвалюцыя невядомай расы была пададзена паслядоўнымi групамi рэліквій. Інэш разам з усімi прайшоў па залах. Ён з палёгкай уздыхнуў, калi яны нарэшце дабраліся да рада шкілетаў i мумій. Схаваўшыся за сілавым экранам, назіраў, як спецыялісты-біёлагi дастаюць мумію з каменнага саркафага. Цела мумii было перабінтавана палосамi матэрыi ў некалькi столак, але біёлагi не сталi раскручваць сатлелую тканіну . . .