У апошнія гады дзевятнаццатага стагоддзя ніхто не паверыў бы, што
за ўсімi падзеямi на Зямлi пільна i ўважліва сочаць істоты больш
развітыя, чым чалавек, хоць яны такія ж смертныя, як i ён; што ў
той час, як людзi займаліся сваімi справамi, iх даследавалi i
вывучалi, мабыць, гэтак жа поўна i ўсебакова, як чалавек пад
мікраскопам вывучае эфемерныя стварэннi, якія кішаць i размнажаюцца
ў кроплi вады. З бясконцай самазадаволенасцю мітусіліся людзi на
ўсім зямным шары, занятыя сваімi дробязнымi справамi, упэўненыя ў
сваёй уладзе над матэрыяй . . .