Лінгвістычныя гульні для дзяцей 4-7 гадоў: дапаможнік для педагогаў
устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашк. адукацыі / Н.С.
Старжынская. - Мінск : Зорны верасень, 2007. - 160 с.
У дапаможніку раскрываюцца пытанні азнаямлення дзяцей дашкольнага і
малодшага школьнага ўзросту са словам як моўнай адзінкай: значэннем
слова, яго мнагазначнасцю, семантычнымі адносінамі паміж словамі
(сінанімічнымі, ан-танімічнымі). Прыводзяцца гульні і
практыкаванні, накіраваныя як на фарміраванне ў дзяцей элементарных
уяўленняў аб слове, так і на развіццё іх камунікатыўнай
кампетэнцыі.