"Душа Георга Вільгельма Фрыдрыха Гегеля ўтульна расцяклася па
паверхнi сонечнай батарэi арбітальнай касмічнай станцыi i разам з
шматтоннай грамадзінай ціха набліжалася да сваёй даўно забытай
радзімы, якую беззваротна пакінула больш за сто пяцьдзесят гадоў
таму назад. I душу філосафа, i станцыю падсілкоўваў сонечны вецер,
але яны адно аднаму не перашкаджалi, бо першая належала свету
Абсалюту, спірытасферы, а другая ўяўляла сабою адно з
найдасканалейшых стварэнняў вечнага свету. Гегелева душа,
падкрэслім гэта на ўсялякi выпадак, была цалкам матэрыяльная, але
нездарма кажуць: цi шмат той беднай душы трэба. "