Салярыс (польск.: Solaris) — фантастычны раман Станіслава Лема,
прысвечаны ўзаемаадносінам людзей будучыні і разумнага акіяна на
планеце Салярыс. У рамане апісваецца гісторыя безнадзейнай спробы
чалавецтва ўсталяваць кантакт з іншапланетнай формай жыцця на
далёкай планеце. Планета Салярыс населена «акіянам» — адзінкавым
арганізмам, які пакрывае ўсю паверхню планеты. Мова арыгінала:
польская. Пераклад на беларускую: Максім Валошка.