№45 Развiцце сучаснай беларускай дзiцячай паэзii цесна паяднана з лiтаратурна-грамадскiм
працэсам! апошнiх дзесяцiгоддзяу, дабратворны уплыу якiх вiдавочны. Паэзiя для дзяцей набыла
нацыянальны каларыт, пазбавiлася iдэалагiчнай зададзенасцi, пэунага схематызму, пашырылiся яе
жанрава-тэматычныя абсягi, рамножылiся выяуленчыя сродкi.
!! У ей пленна працавалi выдатныя прадстаунiкi старэйшага паэтычнага пакалення: Агняцвет
(зборнiк «Рэчка, рэчанька мая», 1991), Вiтка (зборнiк «Трэцiя пеунi», 1987; «Дом, дзе жывуць словы»,
1995; «Перад па-рогам», 2001), С. Грахоускi (зборнiк «Знаходка», 1985; «Я усе умею», 1997; «Птушыная
дзяржава», 2000), М. Танк (зборнiк «Сярод лясоу наднёманскiх», 1987), С. Шушкевiч (зборнiк «Казёл на
верталёце», 1987; «Непаседлiвыя вавёркi», 1993; «Птушыны ранак» (у серьii «Школьная бiблiятэка»),
2001). Да гэтага часу высокамастацкае паэтычнае слова дзецям прэзентуюць такiя прызнаныя аутары, як
Р. Барадулiн( зборнiк «Кобра у торбе», 1990; «Грышка, Miшка i Шчыпай ехалi на чоуне», 1996; «Як
воук калядавау», 2000), Я. Гiлевiч (зборнiк «Добры чалавек», 1987; «Шчаслiвыя хвiлiны», 2001), А.
Грачашкау (зборнiк «Зорны палёт», 1988; «Перазвон азёр i бароу», 1998), В. Зуёнак (зборнiк «Хата,
поуная гасцей», 1987; «Бадзiрог», 1995; «Рэха», 2003), А. Лойка (зборнiк «Кнiжка Надзейкi», 1987; «Пра
усе справы Дзiва-дзяржавы», 1993; «Пра дзеда Аяяй i бабку Оёёй», 1994), К. Цвiрка (зборнiк «Як Алесь
згуб1уся у лесе», 1986; «Добрыя суседзi, 1988).
!! У апошнiя дзесяцiгоддзi у дзiцячую паэзiю увайшлi кнiгi таленавiтых майстроу паэтычнага слова,
выдатных знауцау дзiцячай псiхалогii, як А. Вольскi (зборнiк «Карусель», 1996), Н. Галiноуская
(зборнiк «Восень едзе у магазiн», 1990;), В. Гардзей (зборнiк «Moй тата - трактарыст», 1989; «Зай, якi
лiчыу варон», 1991; «Зайкава балалайка», 1998
!!Канец 80-х-90-я!гг. XX ст. - пачатак XXI ст. - час творчай актыунасцi у галiне дзiцячай паэзii А.
Бадака (зборнiк «Верабей з рагаткай», 1999), М. Бусько (зборнiк «Бабрыная навука», 2001), А.
Грачанiкава (зборнiк «Зорны палёт», 1988; «Перазвон азёр i бароу», 1998), X. Гурыновiча (зборнiк
«Пасадз1м па дрэуцу», 1993; «Птушыная азбука», 1997; «Лес на далонi», 2001),
!! Сучасная!беларуская дзiцячая паэзiя далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых
каштоунасцей, да духоуных скарбау народа, абуджае патрыятычныя пачуцii, заклiкае любiць свой край,
берагчы яго непауторную прыроду, паважаць чалавека працы - выхоувае у дзiцяцi лепшыя маральна-
этычныя якасцi.
!!Адной з!асаблiвасцей беларускай дзiцячай паэзii на сучасным этапе з'яуляецца цiкавасць да «самой
гiсторьii дыхання» - дауняй культуры Беларусi традыцый нашага народа (зборнiк «Гуканне вясны»
В.Жуковiча; «Назвы, родныя здавён» У. Мазго; «Дзяучынка-беларуска» Л. Пранчака; Так, у адным з
раздзелау кнiгi «Гуканне вясны» («Свята песенькай сустракаем») В. Жуковiч знаёмiць маленькага
чытача з цiкавымiнароднымi традыцыямi беларусау, ix абрадамi, святамi (вершы «Гуканне вясны»,
«Калядная вячэра»,): «Гэткай смачнае куццi // вы не елi у жыццi. // 1 блiнцы калядныя // дужа-дужа
ладныя. // А кiсель, ды аусяны, // яшчэ лепшы за блiны» («Калядная вячэра»). Дасцiпна, з лёгкiм
гумарам паэт распавядае пра святочную калядную вячэру. А вось як aпicвae народны звычай талакi Р.
Барадулiн: «Мы не ведаем спакою, // Дом будуем талакою. // Талака! Талака! // Не стамляецца рука!»
(«Талака»).
Патрыятычным пафасам прасякнуты творы пра мiнулае роднай краiны, якiя заклiкаюць берагчы яе
святынi, шанаваць родную мову. Постацi знакамiтых людзей -Ф. Скарыны, К. Калiноускага -
прыцягваюць увагу А. Вольскага, В. Жуковiча, У. Мазго, М. Маляую i iнш. Значнасць дзейнасцi
славутага першадрукара iмкнецца асэнсаваць i М. Пазнякоу: «Паклау ён [Скарына. — Аутар тэмы]
дарогу да слова, святла, // За матчыну мову паклiкау змагациа, // Каб вольнай заусёды мiж вольных
магла // Дзяржаваю Белая Русь называцца» («Скарына»). Такiя творы вучаць маленькага чалавека
любiць свой край, ганарыцца яго людзьмi, выхоуваюць пачуцце нацыянальнай годнасцi; некаторыя з ix
вяртаюць да славутай мiнуушчыны роднага краю — яго старажытнага сцяга i герба: «Сцяг незалежнасцi
узнiмай — // мар аб найлепшым цудзе: // садоу, лясоу, азёрау край // калонiяй не будзе» («Пад вольным
сцягам»); «3 мячом-маланкай вiцязъ // на баявым канi — // Айчыны вызвалiцель // ад здрады i хлуснi... //
Цок-цок, цок-цок... Скачок, ящчэ скачок» («Выява пагонi»). Аднак трэба адзначыць, што паэтау
цiкавяць не толькi падзеi далёкай мiнуушчыны, ix хвалююць i трагiчныя naдзei XX ст., на-прыклад
падзеi Вялiкай Ачыннай вайны (В. Жуковiч «Бусел над Хатынню», А. Грачаткау «Каля помнiка
партызанскай славы» - «Прарыу», «Перамога», У. Карызна «Думай, чалавек»), вайны у Афганiстане (В.
Жуковiч «Скажы, зязюля...»). Шмат вершау прысвечана тэме любовi да Бацькаушчыны: М. Бусько
«Песня пра Радзiму», Н. Галiноу-скай «Зямля мая», А. Грачашкава «Беларускiя краявiды», В. Жуковiча
«Няма даражэйшай зямлi», «Беларуская ста-ронка», А. Пiсьмянкова «Мы - беларусы», М. Пазнякова