302
Асноўнымі глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца ма-
рэнныя і водна-ледавіковыя суглінкі і супескі. Месцамі сустракаюцца стара-
жытна-алювіяльныя пяскі, а таксама тарфянікі розных тыпаў.
На яе тэрыторыі выпадае 600—650 мм атмасферных ападкаў, сярэднега-
давая тэмпература складае 5,5
о
, а вегетацыйны перыяд працягваецца 192 дні.
Асаблівасці прыродных умоў розных частак Цэнтральнай акругі і харак-
тар глебавага покрыва дазваляюць вылучыць два аграглебавыя раёны: Аш-
мянска-Мінскі, Уздзенска-Асіповіцка-Чэрвеньскі.
Усходняя акруга адрозніваецца пласкахвалістым рэльефам. Тэрыторыя
расчлянёна сучаснымі рачнымі далінамі і скразнымі мелкімі далінамі стара-
жытных патокаў. Глебаўтваральнымі пародамі ў гэтай акрузе з'яўляюцца лё-
сападобныя, марэнныя і водна-ледавіковыя суглінкі, водна-ледавіковыя
супескі і пяскі, а таксама сучасны алювій і торф.
Акруга займае крайні паўднёвы ўсход краіны, таму кліматычныя ўмовы
тут найбольш суровыя ў параўнанні з умовамі іншых акруг правінцыі. Клімат
больш кантынентальны. Гадавая колькасць ападкаў складае 500—550 мм.
У залежнасці ад прыродных умоў і асабліва ад глебавага покрыва на
тэрыторыі Усходняй акругі вылучаны два глебавыя раёны: Рагачоўска-
Слаўгарадска-Клімавіцкі і Кіраўска-Гомельска-Хоцімскі. У межах апошняга
раёна вылучаны яшчэ два падраёны, якія адрозніваюцца, у першую чаргу,
паходжаннем глебаўтваральных парод.
Паўднёвая (Палеская) глебавая правінцыя
Паўднёвая правінцыя ахоплівае асобны геамарфалагічны раён –- Пале-
скую нізіну, якая з'яўляецца вялікай слабаўвагнутай катлавінай, запоўненай
старажытнаалювіяльнымі і водна-ледавіковымі наносамі, пераважна пяскамі і
супескамі. Асобнымі ўчасткамі трапляюцца донна-марэнныя адклады, якія
перакрыты пясчанымі тоўшчамі.
Рэльеф Палескай нізіны раўнінны, з сістэмай плоскіх рачных тэрас, пе-
раходзячых адна ў адну, і старажытных плоскіх катлавін, якія прымыкаюць
да азёр Чырвонае, Выганаўскае, Спораўскае і інш. Для гэтай правінцыі ха-
рактэрна наяўнасць вялізных забалочаных прастораў і балот. На
фарміраванні рэльефу адбілася дзейнасць старажытных і сучасных рэк.
Галоўная рака Палесся –- Прыпяць і яе прытокі –- Гарынь і Пціч маюць
некалькі слабавыяўленых тэрас. Рачныя даліны шырокія і часта затарфава-
ныя.
Паўднёвая правінцыя самая цёплая. Сума актыўных тэмператур вышэй
за +10
о
складае ў сярэднім 2 430
о
, а працягласць вегетацыйнага перыяду –-
195—210 дзён. Гідратэрмічны каэфіцыент –- 1,3. Гэта сведчыць аб
няўстойлівым увільгатненні тэрыторыі.
У глебавым покрыве вялікую ўдзельную вагу займаюць глебы пясчанага
грануламетрычнага складу. У адрозненне ад іншых правінцый значныя