Пры гэтым у напрамку глебаўтваральных працэсаў адбываюцца карэнныя зрухі ў
лепшы бок. Назіраюцца змяненні глебавага профілю, аграхімічных, фізіка-
хімічных і водна-фізічных уласцівасцей. Характэрнай адзнакай акультурвання
з'яўляецца накапленне ў верхнім гарызонце гумусу, насычанага асновамі і
паўтарачнымі аксідамі, а таксама зольных элементаў, якія ўтвараюць устойлівыя
злучэнні.
У залежнасці ад ступені акультурвання дзярнова-падзолістыя глебы падзяля-
юцца на слаба-, сярэдня і добраакультураныя.
Профіль дзярнова-падзолістых слабаакультураных глебаў складаецца з на-
ступных гарызонтаў:
А
вор
–- А
2
або А
2
В
1
–- В (В
1
В
2
) –- С.
У ворны гарызонт уцягнуты А
о
, А
1
і часткова А
2
або А
2
В
1
. Яго магутнасць
складае ад 20 да 25 см. Характэрна нетрывалая дробнакамякаватая структура або
бесструктурнасць. Магутнасць падзолістага гарызонта глебаў на лёсах і лёсапа-
добных суглінках 13—22 см, на марэнных адкладах яна скарачаецца да 5—10
см, а на рыхлых водна-ледавіковых і старажытнаалювіяльных адкладах
падзолісты гарызонт выяўлены вельмі слаба. Кіслотнасць ворнага гарызонта
паніжаецца да 4,8—5,3 рН у КСl (супраць 3,0—4,2 у цалінным стане). У складзе
абменных катыёнаў павышаецца колькасць Са і Мg і скарачаецца доля абменнага
вадароду. Ступень насычанасці асновамі –- да 50—65 %, а колькасць гумусу ў
дзярнова-падзолістых слабаакультураных глебах складае 1,5—2,0 %, на больш
цяжкіх марэнных і азёрна-ледавіковых адкладах –- 2,2 %. У гарызонце А
2
коль-
касць гумусу, мінеральных аксідаў і рухомых элементаў жыўлення раслін рэзка
паніжаецца.
Дзярнова-падзолістыя сярэднеакультураныя глебы ў большай меры
адрозніваюцца ад цалінных па знешніх адзнаках і ўласцівасцях. Іх профіль уклю-
чае гарызонты А
вор
–- (А
2
) –- А
2
В
1
–- В (В
1
, В
2
) –- С. Магутнасць ворнага слоя
знаходзіцца ў межах 25—30 см. Гарызонт А
2
добра выяўлены толькі ў профілі
дзярнова-падзолістых глебаў, развітых на лёсах і лёсападобных суглінках (магут-
насць 6—12 см), а на марэнных адкладах ён звычайна выяўлены ў выглядзе
асобных плям, зацёкаў або зусім адсутнічае. У стане сярэдняй ступені
акультуранасці ворныя гарызонты дзярнова-падзолістых глебаў маюць камякава-
тую структуру, у іх павялічваецца колькасць абменных асноў. З гэтым звязана
паніжэнне гідралітычнай кіслотнасці да 2—5 м.экв/100 г глебы і павелічэнне
ступені насычанасці асновамі да 70—80 %; наяўнасць гумусу – 2,0—3,0 %.
Дзярнова-падзолістыя добраакультураныя глебы поўнасцю губляюць харак-
тэрную для іх цаліннага стану дыферэнцыраваную будову профілю. Ён складзены
з гарызонтаў А
вор
–- А
2
В
1
–- В –- С. Падзолісты гарызонт у выглядзе невялікіх
лапін і зацёкаў прысутнічае толькі ў глебах, якія развіваюцца на лёсах і лёсапа-
добных суглінках. Магутнасць ворнага гарызонта складае 30—45 см, для яго ха-
рактэрна трывалая дробнакамякаватая або зярніста-камякаватая структура. Сту-
пень насычанасці асновамі павялічваецца да 80—90 %, кіслотнасць перавышае