291
Тарфяна-балотныя глебы па наяўнасці і запасах арганічнага рэчыва
значна перавышаюць усе іншыя глебы рэспублікі. Арганічнае рэчыва
з'яўляецца асноўным багаццем тарфяных глебаў, носьбітам іх патэнцыяльнай
урадлівасці. З арганічным рэчывам звязана наяўнасць вільгаці і азоту, важ-
нейшыя фізічныя, фізіка-хімічныя і аграхімічныя ўласцівасці. Нізінныя тар-
фяна-балотныя глебы змяшчаюць больш вугляроду і азоту, а кіслароду менш,
чым вярховыя. Колькасць азоту ў нізінных тарфяніках дасягае 3 % і больш.
Таму азотныя ўгнаенні на глебах гэтага тыпу не ўносяцца. Ёмістасць паглы-
нання тарфяна-балотных нізінных глебаў у 16—34 разы вышэй, чым у дзяр-
нова-падзолістых сугліністых, і ў 20—50 разоў вышэй, чым у пясчаных
глебаў. Ступень насычанасці асновамі гэтых глебаў дасягае 70—80%, а ў
асобных выпадках –- 100 %. Для нізінных тарфянікаў характэрна больш
вялікая працэнтная колькасць фосфару ў параўнанні з дзярнова-падзолістымі
глебамі, аднак запасы як фосфару, так і калію вельмі невялікія і
прадстаўлены сотымі долямі працэнта. Каля 80 % агульных запасаў фосфару
ў глебах гэтага тыпу знаходзіцца ў цяжкадаступным для раслін стане. Калій,
наадварот, змяшчаецца ў раствораных, засваяльных раслінамі злучэннях.
Асабліва невялікая колькасць калію ў нізінным травяным торфе Палесся.
Тарфяна-балотныя глебы цэнтральных раёнаў краіны змяшчаюць калію
значна больш. Гэта абумоўлена фарміраваннем балот на больш багатых па-
родах, у першую чаргу на лёсападобных суглінках.
Многія нізінныя тарфянікі бедныя мікраэлементамі –- меддзю, кобаль-
там, борам, малібдэнам і інш. Асабліва важнае значэнне для гэтых глебаў мае
медзь.
Вільгацяёмістасць тарфяна-балотных глебаў можа дасягаць 1 700 % і
ў залежнасці ад групы і віду, а таксама ступені распаду торфу, вагаецца ад
800 да 1 700 % (табл. …).
Асушэнне і асваенне глебаў гэтага тыпу рэзка мяняе іх уласцівасці,
асабліва водныя, і вядзе да неабарачальных працэсаў, калі разам з
мінералізацыяй змяншаецца і вільгацяёмістасць.
Водна-фізічныя ўласцівасці асушаных нізінных тарфянікаў, як правіла,
не лімітуюць іх урадлівасці. Толькі ў некаторых выпадках назіраюцца ана-
эробныя ўмовы (вельмі ранняй вясной, калі расліны яшчэ не пачыналі веге-
таваць). Звычайна ўрадлівасць глыбокаасушаных тарфяна-балотных глебаў
зніжаецца з-за недахопу вільгаці. Таму пры асушэнні неабходна мець на
ўвазе, што для большасці сельскагаспадарчых культур узровень грунтавых
водаў павінен быць не ніжэй за 0,8—1,0 м. Порыстасць аэрацыі верхніх
гарызонтаў асушаных глебаў (25—45 %) з'яўляецца дастатковай для на-
рмальнага росту культурных раслін.
Глебы дадзенага тыпу падзяляюцца на падтыпы: 1) балотныя тарфяна-
глеевыя нізінныя; 2) балотныя тарфяныя нізінныя; 3) тарфяна-глеевыя
нізінныя асвоеныя; 4) тарфяныя нізінныя асвоеныя. У залежнасці ад
магутнасці тарфянога слоя вылучаюцца тарфяніста-глеевыя (20—30 см),