Алювіяльна-зандравыя раўніны ўтвораны водна-ледавіковымі патокамі на
перыферыі ледавіковых (марэнных) утварэнняў, а затым перапрацаваны ў працэсе
фарміравання рачных далін. Гэты тып рэльефу характарызуецца згладжанасцю і
слабай расчлянёнасцю. Сярэдняя глыбіня расчлянення не больш за 5 м. У най-
больш паніжаных месцах размяшчаюцца балоты, нярэдкі азёры, якія зарастаюць.
Абсалютныя адзнакі паверхні, як правіла, не перавышаюць 140 м.
Поймы – гэта часткі рачных далін, якія затапляюцца ў час паводкі. У межах
поймы вылучаюцца наступныя зоны асадкаадкладання: прырэчышчавая –- самая
высокая, складзеная буйным алювіем; цэнтральная –- больш нізкая, складзеная
болей сартыраваным алювіем; прытэрасная –- найбольш паніжаная забалочаная,
складзеная ілістым матэрыялам.
У зоне распаўсюджвання буйнаўзгорыстага канцова-
(І тып), утворанага апошнім (паазерскім) ледавіком, рачныя даліны
адрозніваюцца адноснай маладосцю, таму поймы менш выразныя, вузкія або
зусім адсутнічаюць. Больш старадаўнія рачныя даліны, якія дасягнулі профілю
раўнавагі (паўднёвая і цэнтральная часткі Беларусі), маюць шырыню поймы ад
2—8 да 15 км, а месцамі 20—30 км.
Такім чынам, неабходна адзначыць, што рэльеф і геамарфалогія Беларусі
складаныя і разнастайныя. Уплыў рэльефу на глебаўтварэнне найбольш выразны
ў паўночнай частцы Беларусі. Тут больш рэзка праяўляецца эрозія глебаў, часта
змяняецца грануламетрычны склад глебаўтваральных парод –- ад храшчавата-
валунных пяскоў на ўзвышшах да азёрна-ледавіковых суглінкаў і глін на
паніжэннях. З рэльефам звязана развіццё глебаў і іх змена на тэрыторыі розных
фізіка-геаграфічных раёнаў рэспублікі.
К л і м а т. Клімат з'яўляецца адным з найбольш важных фактараў
глебаўтварэння. Тэрыторыя Беларусі размяшчаецца ва ўмерана цёплай і
вільготнай зоне. На клімат рэспублікі значны ўплыў робіць Атлантычны акіян.
Паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з захаду, прыносяць летам пахмурнае і
дажджлівае надвор'е, а зімой –- значнае пацяпленне і адлігу. Паўночныя вятры
перамяшчаюць на тэрыторыю рэспублікі халоднае арктычнае паветра і
абумоўліваюць яснае надвор'е. Летам пераважаюць вятры з Атлантыкі, якія пры-
носяць вільгаць, спрыяюць паніжэнню тэмпературы нагрэтай глебы. Уплыў акіяна
слабей пры руху на ўсход. Ва ўсходніх раёнах узмацняецца ўплыў унутрыматэры-
ковых паветраных мас і ўзрастае кантынентальнасць клімату. Ва ўсходніх раёнах,
у параўнанні з заходнімі, надвор'е летам больш гарачае, зімой больш марознае, а
вясной і восенню вышэй магчымасць замаразкаў.
Па сярэднегадавой колькасці ападкаў (540—700 мм) Беларусь належыць да
зоны дастатковага ўвільгатнення, і толькі паўднёвая і паўднёва-ўсходняя часткі яе
належаць да зоны няўстойлівага ўвільгатнення. Найбольшая гадавая сума ападкаў
(700 мм) прыпадае на Навагрудскае ўзвышша, больш за 650 мм выпадае ў межах
Слонімскага, Мінскага і Віцебскага ўзвышшаў, а таксама на Аршанска-
Магілёўскім плато. У межах Полацкай, Нёманскай і Палескай нізін выпадае менш