4
МОВА І СОЦЫУМ
На сённяшні дзень у свеце налічваецца больш за 5 000 моў,
якія, акрамя індывідуальных асаблівасцей, маюць шмат агульнага.
Усе яны з’яўляюцца сродкам фарміравання і выражэння думкі, сро д-
кам узаемаадносін паміж людзьмі. Гэта спалучае іх у адно цэлае –
чалавечую мову, або проста мову.
Мова – з’ява грамадская, сацыяльная. Яна існуе толькі ў гра -
мадстве, соцыуме (соцыум – устойлівая сацыяльная супольнасць,
якая характарызуецца адзінствам умоў жыццядзейнасці люд зей),
пранізвае ўсе сферы матэрыяльнай і духоўнай дзейнасці чалавека і
непасрэдна звязана з усімі праявамі яго сацыяльнага быцця. Мова
забяспечвае бесперапыннасць этнічнага і культурнага развіцця лю-
бой грамадскай супольнасці, з’яўляецца спосабам захавання адзін-
ства народа ў прасторы і часе, формай перадачы ад пакалення да
пакалення сацыяльнага вопыту і духоўнай культуры народа.
Сучасныя даследчыкі лічаць мову з’явай сацыяльнай, а не бія-
лагічнай, бо мова не перадаецца ў спадчыну, як іншыя біялагічныя
адзнакі (колер скуры, валасоў, форма твару і інш.). Чалавек вало-
дае псіхафізіялагічным механізмам, які забяспечвае магчымасць
маўлення. Рэалізаваць гэтую магчымасць можна толькі ў працэсе
ўзаемаадносін з іншымі людзьмі. Мова мае сацыяльны характар,
таму што «яна аснова і форма грамадскай свядомасці і разам з тым
унікальны і універсальны сродак зносін людзей, феномен духоў-
най культуры чалавецтва» [18, с. 5].
Гукавая мова ўзнікла больш за 100 тысяч гадоў таму назад, у
эпоху пераходу ад неандэрт а льца да чалавека сучаснага тыпу. Ад-
каз на пытанне «як узнікла мова?» даюць самыя разнастайныя філа-
софскія і філалагічныя канцэпцыі паходжання мовы. Гэта і міфола-
га-рэлігійныя ўяўленні пра мову як дар Бога, канцэпцыя «грамадс-
кай дамоўленасці», этымалагічныя, ці натуралістычныя, гіпотэзы
паходжання мовы, матэрыялістычная, ці «працоўная», або «сацы-
яльная», тэорыя мовы. Згодна з апошняй канцэпцыяй, мова ўзнікла
як вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей. Неабходнасць
узгадняць свае дзеянні, дасягаць узаемараз умення стымулявала з’яў-
ленне пэўных гукавых комплексаў. Мова дапамагла людзям вылу-
чыцца з жывёльнага свету, развіць сваё мысленне, весці паспяхо-
вую барацьбу з сіламі прыроды і дасягнуць таго прагрэсу, які мы
назіраем у цяперашні час.
Пры дапамозе мовы людзі абменьваюцца інфармацыяй, нала-
джваюць кантакты, выказваюць ад зін аднаму свае думкі, пачуцці.