53
якія ўваходзяць у яго склад. Пад алкалоідамі разумеюцца толькі пры-
родныя арганічныя злучэнні асноўнага характару, што ўтрымліва -
юць гетэрацыклічныя ядры. Іх класіфікацыя заснавана на хімічнай
бу дов е . Сюды адносяцца вытворныя піралідына, пірыдына, хіналі-
на, ізахіналіна, індола, імізадола, хінаксаліна, пурына, стэроідныя
алкалоіды (саласадзін, саланідзін) і інш., а таксама алк алоіды ацык-
лічнага рада, на прыклад, эфе дрын, і неўстаноўленай будовы.
Паколькі ўтрыманне алкалоідаў у раслінах звычайна нев ялік ае –
ад сотых і дзесятых долі працэнта да 1-2 %, радзей 5-10 % (хінная
кара, опій), то іх выдзяленне звязана з выкарыстаннем асобых прыё-
маў эк стракцыі. Звычайна алкалоіды к анцэнтруюцца ў пэўных орга-
нах раслін, напрыклад, лістах, насенні, каранях, якія трапляюць пад
драбненне і вытрымку вадой, спір там ці іншымі арганічнымі раств а -
ральнікамі ў прысутнасці шчалачных агентаў і кіслот. Пры вытрым-
цы вадой або спіртам раслінны матэрыял папярэдне змачваюць у ва-
дзе, падкісленай воцатнай, салянай ці іншымі кіслотамі.
У чайным лісце ўтрымліваюцца алкалоіды групы пурына – ка-
феін, тэабрамін, тэафілін. Гэтыя біялагічна актыўныя рэчывы раслінна-
га паходжання аказваюць моцнае ўзб уджальнае дзеянне на арганізм
чалавека і іграюць не апошнюю ро лю для ўжыв ання чаю (І.Кн.).
г Кампаніі могуць атрымліваць капітал , прадаючы акцыі ці
аблігацыі. І хоць і тое, і другое мае вынікам адно – грошы для кам-
паніі, паміж імі ёсць адрозненні. Па-першае, аблігацыі – гэта пазы-
ковы капітал, які пацвярджае і абараняе пазыкі для кампаній, тады
як акцыі – сведчанне частковага валодання кампаніяй і частковага
інвеставання ў яе. Таму ўладальнікі аблігацый – гэта крэдыторы
кампаніі, а акцыянеры – яе супольнікі. Акцыі звычайна гаранту-
юць вяртанне грошай і забяспечваюцца залогавым коштам улас-
насці к ампаніі. Інвестыцыі акцыянераў цалк ам вяр таюцца тады, калі
кампанія ліквідуецца пад час плацежаздольнасці. Так што апошняе
інвеставанне тоіць у сабе рызыку. Важнае камерцыйнае адрознен-
не ў тым, што дывідэнды на акцыі могуць быць заплочаны толькі з
прыбыткаў, і таму мяркуецца, што год будзе прыбытковы, а пра-
цэнты на аблігацыі могуць сплочвацца непасрэдна з капіталу. Таму
ўладальнік аб лігацый атрымлівае плат у за пазыку незалежна ад таго,
мае кампанія прыбытак ці церпіць страты.
Аблігацыі звычайна выпускаюцца дзеля часовага фінансаван-
ня да мяжы, акрэсленай у статуце кампаніі. Аблігацыі могуць быць
як пагашальныя, так і непагашальныя. Пагашальныя аблігацыі аплоч-
ваюцца пасля ўстаноўленага тэрміну і выпускаюцца, калі ўзнікае