62
СІСТЭМА ЖАНРАЎ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Асноўным працэсам аналітыка-сінтэтычнай перапрацоўкі на-
вуковага мат эрыялу з’яўляецца яго кампрэсія (сцісканне). Мова-
знаўцы называюць два асноўныя шляхі кампрэсіі навуковага тэк-
сту: 1) змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце; 2) заха-
ванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме.
Змяншэнне інфармацыі звычайна адбываецца за кошт пропус-
ку падрабязнасцей і абагульнення тых частак тэксту, якія застаюц-
ца. Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту – шлях захавання ад-
носна поўнага аб’ёму інфармацыі – адбываецца пры дапамозе пры-
ёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння.
Прыём апушчэння – гэта пропуск, выключэнне з тэксту эле-
ментаў, якія паўтараюцца (напрыклад, выказнікаў у складаных ска-
зах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце; дублетных слоў (зме-
шчаных у дужках); спасылак на малюнкі, графікі і пад.). Напрыклад:
Сіла вязкага трэння пры малых скарасцях прапарцыянальная мо-
дулю скорасці, а пры вялікіх скарасцях прапарцыянальная квадра-
ту модуля скорасці цела (Л.І.). – Пасля замены: Сіла вязкага трэн-
ня пры малых скарасцях прапарцыянальная модулю скорасці, а пры
вялікіх скарасцях – квадрату модуля скорасці цела; Сіла трэння
спакою ўтрымлівае цела, якое ляжыць на нахіленай плоскасці (мал.
116), а таксама брусок, які прыціснуты да вертыкальнай сценкі
(мал. 117) (Л.І.). – Пасля замены: Сіла трэння спакою ўтрымлівае
цела, якое ляжыць на нахіленай плоскасці, а таксама брусок, які
прыціснуты да вертыкальнай сценкі.
Прыём сумяшчэння заключаецца ў тым, што два або некалькі
сказаў падобнай канструкцыі накладваюцца адзін на другі, і ў вы-
ніку гэтага накладання ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі
членамі, звязанымі злучнікамі. Напрыклад: Мас а цела – фізічная
скалярная велічыня, роўная суме мас усіх часціц (матэрыяльных
пунктаў), з якіх яно складаецца (уласцівасць адытыўнасці). Маса
цела не залежыць ні ад узаемадзеянняў, у якіх цела ўдзельнічае, ні
ад скорасці руху цела (пры скарасцях, сілай меншых за скорасць
святла) (Л.І.). – Пасля замены: Маса цела – фізічная скалярная ве-
лічыня, адытыўная велічыня, якая не залежыць ад узаемадзеян-
няў, у якіх удзельнічае цела, і ад яго скорасці.
Прыём замяшчэння – замена доўгіх элемент аў тэксту больш
кароткімі з зах аваннем сэнсу з мененых элементаў. Напрыклад: Поле
матэрыяльнае; яно існуе незалежна ад нас, ад нашых ведаў пра
яго (Г.М.). – Пасля замены: Поле матэрыяльнае, аб’ектыўнае.