Мінск: Выд-ва БДУ, 1976. — 208 с.
«Беларускі казачны эпас» складаюць разнастайныя па зместу і форме
празаічныя творы, запісаныя на беларускай мове да рэвалюцыі.
Казачны рэпертуар зборніка насычан глыбокім сацыяльным зместам і
своеасаблівым моўнастылістычным каларытам. Фальклорны зборнік
друкуецца ўпершыню па рукапісу, які знаходзіцца ў бібліятэцы
польскай Акадэміі навук у Кракаве. Мае вялікае пазнавальнае
значэнне для гісторыкаў, літаратараў, моваведаў. Казкі будуць
цікавы масаваму чытачу, усім тым, хто беражліва і з чуласцю
адносіцца да роднага слова.